Свет

Баевікі «Талібана» ўзялі штурмам турму ў Афганістане і вызвалілі больш за 350 зняволеных

Баевікі руху «Талібан» ўзялі штурмам турму ў ваколіцах горада Газні ў Афганістане. Паводле паведамленняў мясцовых улад, у ходзе нападу былі забітыя чатыры ахоўнікі і вызваленыя больш за 350 зняволеных.

Як паведаміў намеснік губернатара правінцыі Махамед Ахмадзі, адзін з баевікоў падарваў сябе ля брамы турмы, пасля чаго астатнія ўзялі будынак штурмам.

Па словах чыноўніка, тыя, хто нападаў былі добра арганізаваны.

Адказнасць за напад ў заяве, якая з'явілася раніцай у панядзелак, ўзяў на сябе рух «Талібан».

Як прадстаўнік баевікоў, так і намеснік губернатара пацвердзілі, што трое з тых, хто нападаў былі забітыя.

Пакуль не ясна, якія менавіта зняволеныя збеглі і куды яны накіраваліся.

Ахмадзі не выключыў, што тым, хто нападаў, маглі дапамагаць знутры турмы. Паводле яго слоў, большасць зняволеных былі ўдзельнікамі «Талібана», таксама там знаходзіліся дробныя злачынцы і наркаманы.

Каментары

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?5

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына забіў жонку-беларуску і яе сына6

З чым звязаны рост колькасці дэпрэсій у дзяцей і моладзі?1

Лазерная зброя цяпер на БТРах. Адзін стрэл — мінус адзін дрон1

Цяпер пісаць у камісію па вяртанні могуць і беларусы ўнутры краіны14

Палітвязень Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну3

У выпадку пагрозы існаванню дзяржавы Украіна створыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў — Bild14

«Беларусь і Грузія ўжо страцілі незалежнасць» — Валерый Залужны7

Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе6

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?5

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →