Улада11

Кабякоў ляціць у Расію

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 28-29 верасня зробіць рабочы візіт у Расію, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У расійскай сталіцы Андрэй Кабякоў возьме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое запланавана на 29 верасня. Парадак дня ўключае 38 пытанняў, у тым ліку асобныя пытанні, якія мяркуецца ў далейшым вынесці на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, асноўная ўвага будзе нададзена абмеркаванню праблем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пытанняў фарміравання і ажыццяўлення ўзгодненай прамысловай палітыкі. Мяркуецца разгледзець ход рэалізацыі саюзных праграм, ўхваліць канцэпцыі новых сумесных праектаў і падпісаць шэраг міжурадавых пагадненняў.

Запланаваны таксама перамовы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. На 28 верасня намечана рабочая сустрэча Андрэя Кабякова з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?41

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць