Па велічыні заробку беларусы апусціліся ў Еўропе на трэцяе месца з канца КАРТА
Перад прэзідэнцкімі выбарамі заробкі беларусаў зменшыліся. У даляравым выражэнні гэта адбываецца чацвёрты месяц запар, а вось у рублёвым — упершыню. Белстат падлічыў, што кожны работнік атрымаў «чыстымі» крыху менш за 6 мільёнаў рублёў.
Па цяперашнім курсе даляра заробак беларуса — гэта ўсяго $340 у эквіваленце. Для параўнання, за месяц да папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў лічба складала $410.

Тады, у 2010 годзе, дабрабыт беларусаў быў лепшым, чым у некаторых «новаеўрапейцаў» — краін, якія толькі-толькі ўступілі ў Еўрасаюз. Цяпер жа, пасля праведзеных дэвальвацый, сярэдні заробак у Беларусі апусціўся ніжэй за балканскія краіны і займае трэцяе месца з канца ў Еўропе. Горш толькі ва Украіне і Малдове.
У табліцы сістэматызаваныя сярэднія зарплаты «чыстымі» (пасля сплаты падаткаў) у краінах постсацыялістычнага лагера.
| № | Краіна | Заробак чыстымі (у еўра) | Актуальнасць |
| 1 | Славенія | 1005 | ліпень |
| 2 | Эстонія | 871 | другі квартал |
| 3 | Харватыя | 753 | ліпень |
| 4 | Чэхія | 737 | другі квартал |
| 5 | Славакія | 708 | жнівень |
| 6 | Польшча | 684 | жнівень |
| 7 | Латвія | 606 | чэрвень |
| 8 | Літва | 544 | першы квартал |
| 9 | Венгрыя | 514 | ліпень |
| 10 | Чарнагорыя | 476 | ліпень |
| 11 | Боснія і Герцагавіна | 428 | ліпень |
| 12 | Румынія | 417 | ліпень |
| 13 | Расія | 381 | жнівень |
| 14 | Сербія | 373 | жнівень |
| 15 | Косава | 368 | чэрвень |
| 16 | Македонія | 357 | ліпень |
| 17 | Албанія | 350 | першы квартал |
| 18 | Балгарыя | 348 | чэрвень |
| 19 | Беларусь | 331* | жнівень |
| 20 | Азербайджан | 323 | чэрвень |
| 21 | Арменія | 316 | ліпень |
| 22 | Грузія | 314 | другі квартал |
| 23 | Малдова | 195 | ліпень |
| 24 | Украіна | 141 | жнівень |
* Пасля праведзенай дэвальвацыі сярэдні заробак у Беларусі адкаціўся да 300 еўра.
Каментары