Музыка

Поп-спявак Рэй. Поўнае пагружэнне ВІДЭА

Выканаўца зь Беларусі, які робіць кар’еру ў расейскім шоў-бізнэсе, прадставіў самотнік і кліп на сваю першую беларускамоўную кампазыцыю «Бывай.by», якая возьме ўдзел у аўдыёчарце на Tuzin.fm

Сяргей Скуратовіч, вядомы пад сцэнічным псэўданімам Рэй, стрэліў летась спачатку ў сябе на Радзіме, а потым у Расеі. Яго танцавальныя гіты трапілі ў шчыльную ратацыю радыё і тэлеканалаў. Артыст зь Беларусі пераехаў у Маскву, падпісаў кантракт з лэйблам «Студия СОЮЗ» і цяпер рыхтуе да выданьня свой першы альбом. Над аранжыроўкай і зьвядзеньнем песень Сяргея цяпер шчыруюць саўндпрадусары, якія працуюць з тамтэйшымі зоркамі – Лазаравым, Алсу, Serebro. На чужыне выканаўца згадаў пра свае карані і запісаў самотнік«Бывай.by». Гэта яго першая песьня на беларускай мове. Да ўсяго артыст упершыню выступае ў жанры павольнай песьні.

«Я зусім нядаўна ў Расеі, але вельмі сумую па Радзіме, таму новую песьню прысьвячаю менавіта ёй. Для мяне гэты твор – аповед пра вельмі асабістыя перажываньні. Фактычна я прапаную на чатыры хвіліны пагрузіцца ў мой унутраны сьвет», – кажа Сяргей. Ён дзякуе тым, хто дапамог яму ў стварэньні гэтай кампазыцыі: Аляксею Кузьмянкову - за ўдзел у стварэньні тэксту песьні; Аляксандру Муратоўскаму – за аранжыроўку; Івану Кiлару - за партыю клявішных; Мікалаю Ягораву – за зьвядзеньне. А таксама тым, хто спрычыніўся да зьяўленьня кліпа на гэтую песьню –Максу Анацку - за рэжысуру відэа і апэратарскую працу; Сяргею Каваленку - за мантаж і пост-прадакшн; Марыну Жыткову – за стыль у кадры; а таксама Кірылу Троску - за прадусынг праекту.

Песьня Рэя «Бывай.by» возьме ўдзел ў трэцім туры аўдыёчарту на Tuzin.fm. У будучыні ў межах нашага відэачарту возьме ўдзел і кліп на гэтую песьню. Яго можна паглядзець на канале Tuzin.fm на Youtube. Відэа зьмяшчаецца з дазволу лэйблу «Студия СОЮЗ». Сачыць за навінамі выканаўцы можна празь яго афіцыйную старонку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць