Свет44

На выбарах у Швейцарыі перамаглі кансерватары

На парламенцкіх выбарах у Швейцарыі перамогу атрымала правакансерватыўная Швейцарская народная партыя, якая выступае за жорсткую міграцыйную палітыку.

Партыя, заручыўшыся падтрымкай 29,5% выбаршчыкаў, атрымала 65 дэпутацкіх мандатаў з 200 у Нацыянальнай радзе, на 11 месцаў больш у параўнанні з выбарамі 2011 года.

43 дэпутацкія мандаты засталіся за Сацыял-дэмакратычнай партыяй Швейцарыі.

Швейцарская народная партыя выступае за абмежаванне іміграцыі і ўвядзенне міграцыйных квот, а таксама барацьбу з ісламізацыяй і абарону нейтралітэту Швейцарыі.

Папулярнасць партыі і яе праграмы прыкметна вырасла за апошнія месяцы на фоне міграцыйнага крызісу ў Еўропе.

«Галасаванне было паказальным. Людзі занепакоеныя масавай міграцыяй у Еўропу», - пракаментаваў вынікі выбараў лідар партыі Тоні Брунэр.

У 2009 годзе па ініцыятыве Швейцарскай народнай партыі ў краіне прайшоў рэферэндум аб забароне будаўніцтва ў краіне мінарэтаў. Тады прапанову партыі падтрымалі 57,5% выбаршчыкаў.

У 1992 годзе партыя апынулася фактычна адзіным супернікам далучэння Швейцарыі да Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць