Здарэнні

Следчыя выкрылі банду, якая здзейсніла разбойны напад у масках і серыю крадзяжоў ў Пастаўскім раёне

Віцебскімі следчымі выкрыта злачынная група, якая ўчыніла серыю крадзяжоў і разбойны напад на 85-гадовую бабулю ў Пастаўскім раёне.

У сакавіку 2014 года ў Пастаўскім раёне адбыўся разбойны напад на састарэлую жанчыну. Трое невядомых, загадзя размеркаваўшы ролі, хаваючы твары пад спецыяльна вырабленымі маскамі з прарэзамі для вачэй, выставілі аконнае шкло і праніклі ў дом пацярпелай. У доме яны збілі 85-гадовую жанчыну, сцягнулі яе дабро і ўцяклі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Старая не змагла пэўна апісаць тых, хто нападаў, таму знайсці зламыснікаў па гарачых слядах міліцыя не змагла.

Тым часам, на тэрыторыі Пастаўскага раёна адбылася серыя крадзяжоў з сельскіх крамаў.

Пасля закрыцця крамы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў невядомыя перакусвалі драты сігналізацыі і адціскалі ўваходныя дзверы крамы. Злачынцы выкрадалі прадукты харчавання і пакінутую ў касе выручку.

Ацэнка канфіскаваных з месцаў здарэнняў рэчавых доказаў, аналіз аператыўнай абстаноўкі, якая склалася на тэрыторыі раёна, выкарыстанне аднолькавых сродкаў злачынства дазволілі следчым зразумець, што ў Пастаўскім раёне дзейнічае злачынная група і што серыя крадзяжоў і разбойны напад на старую былі здзейсненыя аднымі і тымі ж асобамі.

Па падазрэнні былі затрыманыя 22- і 27-гадовы стрыечныя браты, якія пражываюць у Пастаўскім раёне, а таксама іх 28-гадовы знаёмы. Усе трое раней не былі судзімыя.

Цяпер іх абвінавачваюць па частцы 2 артыкула 205 (крадзеж, учынены групай асоб), частцы 2 артыкула 207 (разбой, учынены з пранікненнем у жыллё, групай асобаў) КК. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць