Улада1111

Лукашэнка загадаў падарыць паслу Швецыі кнігі Алексіевіч ад свайго імя

president.gov.by

За дзень да ўручэння расійскаму поп-кампазітару Віктару Дробышу ордэна Скарыны і нечаканай прэзідэнцкай прамовы пра «цэбар бруду», які Нобелеўская лаўрэатка выліла на БеларусьАляксандр Лукашэнка сустракаўся ў Мінску з прадстаўнікамі дыпмісій. Разам садзілі дрэва міру ў гонар 70-годдзя заканчэння вайны і заснавання ААН. Падчас нефармальнай размовы амбасадар Швецыі Марцін Оберг віншуе Беларусь і яе кіраўніка з Нобелеўскай прэміяй.

«І толькі з гэтым?» — перапытвае Лукашэнка і тут жа супакойвае Оберга: «Жартую, жартую».

Шведскі амбасадар спрабуе ўдакладніць: маўляў, гэта вялікае шведскае свята! Лукашэнка ў адказ заўважае, што прэмія «страсянула нашу грамадскасць»:

«Усе пачалі думаць, гэтая Нобелеўская прэмія, а што гэта такое, як там Лукашэнка да гэтага паставіцца? Вы ведаеце, калі б вы не прысвоілі, паміж намі кажучы, Нобелеўскую прэмію, то я б і не ведаў яе так.

Кажуць, яна апазіцыянерка нейкая, а я не чуў пра гэта. Таму вы не слухайце што там, апазіцыянерка — не апазіцыянерка. Ніякая яна не апазіцыянерка. У яе ёсць сваё меркаванне. Яно было і ў савецкія часы, гэтае меркаванне. Ну, кожны чалавек мае права меркаванне гэтае мець пры сабе і выказваць. Ну яна на барыкады нікога не клікала…»

«Паміж намі, я таксама мушу прачытаць яе кнігі», — сціпла прызнаецца спадар Оберг.

«Іх не так шмат, — суцяшае Лукашэнка. — Я вам магу падарыць пяць гэтых кніг і вы іх прачытаеце. Вы ж на рускай добра чытаеце? Уладзімір Уладзіміравіч (звяртаецца да міністра замежных спраў Макея), ад майго імя падарыце паслу апошняе выданне».

А на наступны дзень быў канцэрт Дробыша…

Каментары11

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей3

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну7

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць