Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў Сірыі, РФ павінна быць важным удзельнікам барацьбы з тэрарызмам, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
mfa.gov.by
«Тут важна іншае, некаторы час таму была створана кааліцыя па барацьбе з тэрарыстычнымі фармiраваннямi ў Сірыі і Іраку і некаторых іншых краін. Але з нашага пункту гледжання, парадаксальным чынам у гэтую кааліцыю чамусьці не была запрошаная Расія, адзін з геапалітычных гульцоў. Тэрарызм сёння ўяўляе небяспеку для ўсяго чалавецтва», — сказаў Макей.
«У аснове ідэалогіі тэрарыстаў — адно — нянавісць. Таму трэба дакладна вызначыць прыярытэтнасць задач, якія сёння стаяць перад чалавецтвам, і барацьба з тэрарызмам, з нашага пункту гледжання — адна з самых прыярытэтных задач. Змагацца з гэтым усеагульным злом і выклікам можна толькі сумеснымі агульнымі намаганнямі. І Расія, як адзін з найбуйнейшых геапалітычных гульцоў, павінна быць неад'емнай часткай гэтага працэсу. Таму мы, натуральна, падтрымліваем дзеянні Расіі ў Сірыі з улікам таго, што яны цалкам адпавядаюць міжнароднаму праву», — дадаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Каментары