Меркаванні66

Класкоўскі: Са слабой апазіцыяй Лукашэнка не згодзіцца сядаць за «круглы стол»

Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ўпэўнены, што на закансерваваныя ў 1999 годзе перамовы з апазіцыяй улада не пойдзе.

«Увогуле нельга ўвайсьці двойчы ў адну і тую ж раку. І, кладучы руку на сэрца, трэба сказаць, што тады, у 1999 годзе, беларуская апазыцыя была на парадак мацнейшая, чым цяпер. Болей было ўзаемнага даверу, была вышэйшая здольнасьць да кансалідацыі. Цяпер жа мы бачым, што гэтую заяву ня ўсе апазыцыйныя лідэры згадзіліся падпісаць», — адзначыў Класкоўскі ў інтэрвію Радыё Свабода.

Зь іншага боку, кажа аналітык, Аляксандар Лукашэнка занадта ўпэўнена сябе адчувае, каб ісьці на перамовы з апазыцыяй.

«Самае галоўнае, што беларускі афіцыйны лідэр сёньня на кані ў тым, што тычыцца дачыненьняў з Эўразьвязам. Ён адчувае сябе пераможцам, бо афіцыйны Менск праціснуў свой фармат узаемадзеяньня з Эўропай, калі тая бярэ пад увагу найперш прагматычныя меркаваньні, у прыватнасьці чыньнік геапалітыкі, і адсоўвае ўбок пытаньне дэмакратыі ды правоў чалавека. Натуральна, рытарычна Брусэль не адмаўляецца ад гэтых каштоўнасьцяў, так ці інакш прагаворвае нейкія свае пажаданьні, але прагаворвае даволі мякка, і я ня думаю, што цяпер эўрапейцы стануць надта ціснуць на беларускі рэжым, каб той выконваў патрабаваньні гэтай групы апазыцыйных лідэраў. Ды надта і не націсьнеш на Лукашэнку. Я думаю, што заходнікі збольшага ўжо зьмірыліся з думкай, што Лукашэнку не пераробіш, але проста на тле сёньняшняй Расеі, яе агрэсіі ва Ўкраіне, авантуры ў Сырыі, увогуле палітыкі Пуціна, які сёньня ўяўляецца найпершым дыктатарам Эўропы, Лукашэнка здаецца не такім ужо кепскім хлопцам», — канстатуе экспэрт.

«Калі ж рэзюмаваць, я б сказаў, што як нейкая дэклярацыя, як нагадваньне Брусэлю, што ня варта забываць пра каштоўнасьці, гэтая заява мае пэўны сэнс. Але чакаць ад яе практычнага вялікага эфэкту не выпадае. Апазыцыя мусіць рэальна пашыраць уплыў на масы, рэальна мець нейкую вагу, дастатковую для таго, каб зь ёй лічылася ўлада. Сёньня сытуацыя ня тая, і са слабой апазыцыяй, якая нават паводле незалежнай сацыялёгіі мае невялікі ўплыў на масы, натуральна, Лукашэнка, які трымае краіну ў кулаку і цалкам кантралюе сытуацыю, ня згодзіцца сядаць за адзіны «круглы стол». Ні за круглы, ні за квадратны», — упэўнены Класкоўскі.

Учора стала вядома, што пяць дэмакратычных палітыкаў — Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч — у адкрытым лісьце да кіраўніцтва ЭЗ прапанавалі перазапусьціць перамовы за «круглым сталом» паміж уладай і апазыцыяй, закансэрваваныя ў 1999 годзе.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч паведаміла, што ёй не прапаноўвалі падпісаць гэты зварот.

Каментары6

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →