Грамадства88

У Мінску пачаў працаваць анлайн-сэрвіс па выкліку аўтамабіляў Uber

Пакуль у тэставым рэжыме. 

Кіроўца Uber. Ілюстрацыйнае фота: fastcompany.com

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 лістапада генеральны менеджар Uber у Беларусі Аляксей Стах, Мінск стаў першым горадам у краіне, у якім Uber прапануе карыстальнікам сваю платформу.

У Мінску будзе працаваць прэміяльны сэрвіс UberBLACK па максімальна даступных цэнах.

Жыхары і госці горада змогуць скарыстацца сэрвісам па замове аўтамабіля, які паспяхова працуе ў Лондане, Маскве, Стамбуле, Лос-Анджэлесе і яшчэ больш чым у 360 гарадах свету. Прычым, як падкрэсліў Стах, зарэгістравацца ў сэрвісе спатрэбіцца толькі адзін раз, а карыстацца ім можна будзе ўсюды, дзе ён прадстаўлены.

Па словах генменеджара, партнёрамі Uber у Беларусі выступаюць толькі зарэгістраваныя транспартныя кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі. «Цяжар адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам у сферы перавозак ляжыць на партнёрах. Асаблівасць Uber у тым, што гэта інфармацыйная платформа, якая злучае пасажыра і карыстальніка. Са свайго боку, мы не падключаем да платформы тых, у каго няма транспартных ліцэнзій, страхоўкі і іншых неабходных дакументаў», — падкрэсліў Стах.

Ён адзначыў, што прэміяльны сэрвіс UberBLACK пастараецца знайсці ў Мінску збалансаваны попыт і прапанову. Чакаецца, што сярэдні час падачы машыны карыстальніку з моманту звароту складзе да пяці хвілін.

Сэрвіс прапануе ў Мінску спецыяльныя тарыфы: 45.000 рублёў за падачу аўтамабіля, 7.000 рублёў за кіламетр і 1.250 рублёў за хвіліну паездкі. Кошт паездкі ад раёна вул. Зыбіцкай да вул. Кастрычніцкай складзе 69.000—77.000 рублёў, ад «Мінск-Арэны» да плошчы Свабоды — 98.000—115.000 рублёў, а ад Нацыянальнай бібліятэкі да кінатэатра «Беларусь» можна будзе даехаць за 117.000—141.000 рублёў. Дарога ад чыгуначнага вакзала да Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе каштаваць 430.000—470.000 рублёў.

Аплата паездак на Uber робіцца выключна па безнаяўным разліку.

Як падкрэсліў Стах, сістэма не вывучае таксометр, а вырабляе разлік па запраграмаванай схеме.

У бліжэйшы час у Мінску будзе адкрыты цэнтр па працы з кіроўцамі, куды партнёры Uber могуць прыходзіць у працоўны час, каб атрымаць інфармацыю аб працы мабільнай праграмы і супрацоўніцтве з кампаніяй. Яе прадстаўнікі не выключаюць накладак ў першыя дні працы сістэмы, у тым ліку пры аплаце карткамі.

Спампаваць праграму Uber можна ў App Store, Google Play, а таксама на сайце Windows Phone.

Каментары8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца10

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць