Надвор'е

На выхадных — дажджы і туманы

Дажджы і туманы прагназуюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

pixabay.com

«У першыя дні лістапада ў Беларусі ўсталявалася тыповае асенняе надвор'е. Туманы, густая дымка і заслона слаістай воблачнасці нагадваюць, што на календары ўжо час позняй восені. Дзякуючы цёплым паветраным масам, што паступаюць з Атлантыкі, тэмпературны фон, у асноўным, утрымліваецца вышэй за кліматычную норму на 2-5 градусаў. У другой палавіне тыдня хваля цяпла з Атлантыкі пайшла на спад, таму тэмпературны фон крыху панізіцца, але ў цэлым будзе вышэйшым за норму», — падкрэсліла яна.

У пятніцу-суботу, 6-7 лістапада, істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе па-ранейшаму вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачнае надвор'е. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4, тэмпература днём чакаецца 3-8 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 8 лістапада, надвор'е зменіцца, тэрыторыя краіны будзе пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае ветранае надвор'е. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Днём па паўднёва-заходняй палавіне краіны месцамі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях прагназуецца 1-3 градусы марозу, днём чакаецца ад плюс 5 па ўсходзе да плюс 13 градусаў па захадзе краіны.

У панядзелак ноччу яшчэ захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, днём надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску і паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 12 градусаў.

У аўторак і сераду, 10-11 лістапада, надвор'е на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае надвор'е. Часам будуць ісці дажджы, месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 12.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць