Улада22

У Менску зьявіліся сквэры Жукава і Чанчунь

Рашэньне пра прысваеньне новым гарадзкім вуліцам і безыменным сквэрам прынята на паседжаньі Камісіі па менаваньні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менску.

У Менску зьявіліся новыя назвы вуліц і сквэраў. Рашэньне пра прысваеньне новым гарадзкім вуліцам і безыменным сквэрам прынята на паседжаньі Камісіі па менаваньні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менску.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленьні культуры Менгарвыканкаму, безназоўнаму сквэру ў раёне вуліц Чыгуначная і Мініна прысвоенае імя чатыры разы Героя Савецкага Саюзу, маршала Георгія Жукава

. А безыменны сквэр па вуліцы Берасьцянскай, разьмешчаны непадалёк ад пасольства Кітаю, атрымаў назву «Сквэр гораду‑пабраціма Чанчунь»
.

Новыя гарадзкія вуліцы зьявіліся ў мікрараёнах №1 і №5 жылога раёну ў Каменнай горцы. Так, праектаванай вуліцы № 1 на ўчастку ад вул. Прытыцкага да праектаванай вуліцы №3 дадзеная назва «вуліца Каменнагорская» паводле назвы мікрараёну ды існай вёскі Каменная Горка.

Праектаваная вуліца №2 (на ўчастку ад вул. Прытыцкага да праектаванай вуліцы №3) названа «вуліца Нёманская» ў гонар беларускай ракі Нёман.

Вуліцай Казіміраўскай будуць менаваць праектаваную вуліцу №3 на ўчастку ад вуліцы Матусевіча да праектаванай вуліцы №1. На гэтым месцы да 1940 году месьцілася вёска Казімірава.

А безназоўнаму праезду ў мікрараёне Кунцаўшчына, які злучае вуліцы Прытыцкага, Матусевіча і новы мікрараён Дамброўка, прысвоена назва «вуліца Дамброўская»

.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць