Здарэнні

Навучэнцу з Віцебска пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі за вымагальніцтва

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Супрацоўнікі абласнога галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры падтрымцы АМАП затрымалі 18-гадовага навучэнца ліцэя, які вымагаў неіснуючы доўг у двух працоўных завода. Устаноўлена, што падазраваны пазнаёміўся з пацярпелымі падчас сумеснага распіцця алкаголю ў адной з кватэр Віцебска. Нецвярозыя хлопцы ўступілі ў слоўную сварку. У выніку канфлікту падазраваны збіў сваіх апанентаў.

Аднак інцыдэнт на гэтым не скончыўся. Ліцэіст заявіў завадчанам, што па іх віне ў той злапомны вечар ён разбіў тэлефон. Для пакрыцця шкоды фігурант запатрабаваў аддаць яму каля Br2 млн на працягу некалькіх дзён. Пазней ліцэіст стаў настойваць на суме ў Br4 млн, узрослай нібыта ў сувязі з затрымкай доўгу. Пацярпелыя плаціць не сталі, а замест гэтага звярнуліся ў міліцыю. На чарговай сустрэчы рабочых і падазраванага апошні быў узяты з доказамі злачынства пры перадачы грошай.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.208 КК (вымагальніцтва), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага, у цяперашні час ліцэіст з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць