Улада1212

Пасол Германіі: Прыпыніўшы санкцыі, ЕС гатовы пачаць будаваць адносіны з Беларуссю з чыстага ліста

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Прыпыняючы санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і шэрагу прадпрыемстваў, Еўрасаюз кажа, што гатовы пачаць будаваць адносіны з Беларуссю з чыстага ліста. Пра гэта заявіў пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар 18 лістапада падчас канферэнцыі «Выхад на новыя рынкі», якая праходзіць у Мінску ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Дыпламат лічыць, што эканамічныя праблемы Беларусі апошніх гадоў у большай ступені звязаныя з прынятымі ў краіне палітычнымі рашэннямі, чым з дзеяннем еўрапейскіх санкцый. «Прыпыненне санкцый ЕС — гэта адказ на тое, што адбывалася ў вашай краіне апошнім часам. І гэтым жэстам мы запрашаем вас пачаць адносіны з нуля, з чыстага ліста. Спадзяюся, мы здолеем пабудаваць паўнацэнны дыялог», — заявіў пасол. 

Паводле яго слоў, прыпыненне санкцый з'яўляецца яўным сігналам Еўрасаюза аб тым, што ён «гатовы заплюшчыць вочы на падзеі ў Беларусі папярэдніх гадоў і гатовы надаваць увагу таму, што магчымае ў будучыні». 

У сваю чаргу пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнэл удакладніў, што ЕС уводзіў санкцыі не супраць Беларусі як дзяржавы, а супраць пэўных людзей. «Прыпыненне санкцый прывяло да таго, што палітычныя рызыкі пры інвеставанні ў Беларусь і вядзенні тут бізнесу знізіліся. Але санкцыі ў дачыненні да Беларусі не з'яўляліся вялікай перашкодай для развіцця бізнесу, яны не параўнальныя з тымі санкцыямі, якія ўведзеныя да Расійскай Федэрацыі», — адзначыў дыпламат, падкрэсліўшы, што мае на ўвазе і санкцыі супраць расійскіх банкаў. 

29 кастрычніка Еўрасаюз на чатыры месяцы прыпыніў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі. «Савет прыпыніў на чатыры месяцы замарожванне актываў і візавыя абмежаванні для 170 фізічных асоб, а таксама замарожванне актываў для трох прадпрыемстваў Беларусі, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы Савета ЕС. — Гэтае рашэнне было прынятае ў адказ на вызваленне 22 жніўня ўсіх беларускіх палітзняволеных і ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю». Пры гэтым чатыры чалавекі, «якія маюць дачыненне да не расследаваных знікненняў у Беларусі», застаюцца пад санкцыямі. Гэта Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка і Юрый Сівакоў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць