Усяго патроху66

Птушкай 2016 года ў Беларусі выбралі гогаля ФОТА

У Музеі прыроды і экалогіі ў Мінску 18 лістапада на ўрачыстым узнагароджванні пераможцаў конкурсаў кампаніі «Вушатая сава — птушка 2015 года» грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» аб'явіла птушку 2016 года ў Беларусі. Ёю стане чорна-белая качка — звычайны гогаль.

Пра гэта паведамілі ў АПБ.

«Гэта птушка не гняздуецца на зямлі, як большасць «калег» з сям'і качыных, а займае дуплы старых дрэў. На многіх тэрыторыях уздоўж азёр і рэк засталося мала старых дуплаватых дрэў і птушкі не могуць знайсці прыдатнага месца для гнязда. Вырашыць праблему могуць біятэхнічныя мерапрыемствы: пабудаваць «дупло» можа любы чалавек. Мы раскажам, як пабудаваць домік для гогаля, правядзём майстар-класы для жадаючых, і разам будзем вырашаць «кватэрнае пытанне» птушкі. Асобную ўвагу ўдзелім веснавому і асенняму паляванню на гэтых вадаплаўных: гогаль не з'яўляецца паляўнічым відам, але часта церпіць з-за недасведчанасці паляўнічых», — расказала аб асаблівасцях птушкі супрацоўніца па прыродаахоўных пытаннях АПБ Вольга Лукшыц.

Птушцы 2016 года будзе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў: качка з'явіцца на плакатах у метро, а таксама стане галоўным героем графіці на адным з дамоў Мінска. Летам у Беларусі пройдзе конкурс малюнкаў на асфальце. Сумесна з Нацыянальным банкам Беларусі і РУП «Белпошта» плануецца традыцыйны выпуск манеты і маркі з выявай птушкі года. Самых маленькіх аматараў птушак чакаюць конкурсы малюнкаў. На гэты раз школьнікі будуць маляваць не толькі гогаля, але і ствараць свой уласны вызначальнік качак Беларусі. Палажэнні конкурсаў хутка з'явяцца на сайце АПБ.

«Гогаль не настолькі вядомы, як яго папярэдніца — вушатая сава, таму наша першая задача - пазнаёміць людзей з гэтай птушкай. Мы падрыхтуем прэзентацыю пра гогаля, якую любы зможа скачаць на нашым сайце. Многія гогалі зімуюць у Беларусі, таму праводзіць экскурсіі і ўбачыць птушку 2016 года на ўласныя вочы можна будзе круглы год», — растлумачылі ў арганізацыі.

10 цікавых фактаў пра гогаля

1. Звычайны гогаль — адзін з 15 відаў качак, якія гняздуюць у Беларусі.

2. Увесну гогалі аднымі з першых спяшаюцца ў Беларусь з зімовак у Заходняй Еўропе. Некаторыя асобіны застаюцца на зіму і ў нашай краіне: пагуляйце ўздоўж вадаёмаў, што не замярзаюць!

3. З лютага самцы пачынаюць такаваць — выконваць адмысловы «танец», які прыцягвае самак. Качар распускае хвост, закідае галаву, «бразгоча» голасам і падымае вакол сябе фантан пырскаў. Гэта трэба ўбачыць хоць бы раз у жыцці!

4. Гогаль — качка, якая гняздуецца ў дуплах дрэў. Домам для іх становяцца і спецыяльныя гнездавыя скрыні (гагалятнікі), якія чалавек можа развесіць недалёка ад вады. Менавіта дзякуючы гагалятнікам гэтая птушка вырашыла «кватэрнае пытанне», павялічыла колькасць у Беларусі і ў 2004 годзе пакінула Чырвоную кнігу.

5. Качаняты выскокваюць з дупла на кліч маці. Першы выхад у вялікі свет можа пачынацца з 15-метровага скачка! Птушаняты не ўмеюць лётаць і проста «парашутуюць», растапырыўшы крылы і перапонкі на лапах.

6. Гогаль сілкуецца воднымі насякомымі, ракападобнымі і малюскамі. Ежу здабывае з дна на глыбіні да 10 метраў.

7. Селіцца на сажалках і рэках, каля якіх ёсць старыя лясы. Можа жыць на азёрах сярод махавых балот, дзе слабая кармавая база і іншых качак не сустрэнеш.

8. Гогаля ў палёце можна вызначыць нават з заплюшчынымі вачыма: у іх па-асабліваму «свішчуць» крылы.

9. Самы стары гогаль, паводле дадзеных кальцавання, пражыў 16 гадоў і 11 месяцаў.

10. Магчыма, назва «гогаль» пайшла ад чувашскай мянушкі «гогул». Падобныя назвы ёсць у чэшскай (hohol severní), славацкай (hlaholka severská), польскай (gągoł), латышскай (gegals). Англічане вырашылі звярнуць увагу на жоўтае вока качара і назвалі птушку «Goldeneye» («Залатое вока»)

Першы палёт птушанят гогаля

***

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года. Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, якія жывуць вакол нас нас, неабходнасці іх захавання. Мерапрыемствы праходзяць увесь год і даюць магчымасць паўдзельнічаць у акцыях вялікай колькасці чалавек рознага ўзросту, паспрабаваць свае сілы не толькі ў творчых конкурсах, але і ў прыродаахоўных мерапрыемствах. «Гераінямі» года ўжо станавіліся белы бусел, белая сітаўка, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэры гусь, звычайная пустальга, вялікі краншнэп, чорны стрыж, удод, зязюля, вушастая сава.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — буйнейшая недзяржаўная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International. АПБ — гэта больш за 3000 членаў і прыхільнікаў, каля 120 школьных клубаў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе для захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да прыродаахоўнай дзейнасці.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць4

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць