На правах рэкламы

Пра тое, як польскія стартапы змяняюць свет

Адны кампаніі задавальняюць нашы штодзённыя патрэбы. Другія працуюць толькі для атрымання прыбытку. А самыя геніяльныя назаўжды змяняюць рэчаіснасць.

Мэтай польскіх стартапаў, такіх як Intelclinic, з'яўляецца апошняя са згаданых мэтаў. І дзякуючы такім стартапам Польшча становіцца адным з самых цікавых месцаў на карце свету.

Хранічная бяссонніца, парушэнні сну ад змены гадзінных паясоў ці стома пасля доўгага падарожжа з-за розніцы ў часе з'яўляецца сёння ўсеагульнай праблемай. Польскі студэнт Каміль Яцэк узяўся вырашыць праблему, і ў 2013 годзе быў створаны польскі стартап Intelclinic.

Пасля збору паўмільёна даляраў на краўдфандынгавай платформе Kickstarter была створаная Neuro:on – маска, якая паляпшае якасць сну шляхам вымярэння мазгавых хваль, цягліцавага тонусу і руху вачэй.

Унікальная тэхналогія, якая дапаможа змяніць лад нашага жыцця і светаўспрымання быў вынайдзены і выраблены ў Польшчы.

Такія праекты як Estimote яднаюць фантастычную польскую супольнасць праграмістаў і распрацоўшчыкаў з прыроджанымі прадпрымальніцкімі здольнасцямі палякаў, што дапамагае падтрымліваюць стварэнне інавацыйных прадуктаў і тэхналогій, і ў той жа час робіць Польшчу адной з самых папулярных «фабрык» стартапаў.

На самай справе, развіццё польскіх стартапаў шмат у чым адлюстроўвае агульную эканамічную сітуацыю ў краіне.

Польшча належыць да так званых EAGLEs [Emerging and growth-leading economies, з англ. – эканомік, якія хутка растуць і развіваюцца], і яе эканамічны рост ад дзевяностых гадоў пастаянна трымаецца на высокім узроўні.

У той час, як рэшта Еўропы моцна пацярпела ад глабальнага крызісу, польская эканоміка не перастала расці дзякуючы моцнаму ўнутранаму попыту, нізкаму ўзроўню доўгу, фондаў ЕС, і перш за ўсё – чалавечаму патэнцыялу. Таму, уласна, Польшча з'яўляецца найбольш прывабнай краінай у Еўропе на думку інвестараў; Эканомікай, якая развіваецца найхутчэй у Еўрапейскім Саюзе і ўсё важнейшым гульцом на сусветных рынках.

Таму я, атрымаўшы ад Get Inspired Fest просьбу напісаць артыкул аб прычынах, па якіх еўрапейскія і сусветныя прадпрымальнікі павінны пільна прыглядацца да польскага рынку, не здзівіўся.

Пачнём з інфармацыі для вялікіх інвестараў: Польшча з’яўляецца гіганцкай, найбольшай у Сярэдне-Усходняй Еўропе дзяржавай, якая налічвае 38 мільёнаў насельніцтва.

Ужо цяпер яна з’яўляецца, паводле ацэнак, восьмай эканомікай у Еўропе і напэўна апярэдзіць адну ці дзве краіны (без вялікіх намаганняў) у будучых дзесяцігоддзях.

Польшча – гэта найбольшы атрымальнік сродкаў ЕС у Еўропе (больш за 80 млрд еўра да 2020 г.), якія выкарыстоўваюцца на правядзенне навуковых даследаванняў, развіццё, інфраструктуру, урад, мадэрнізацыю рэгіянальнага самакіравання, выпрацоўку экалагічнай і аднаўляльнай энергіі i падвышэнне агульнага ўзроўню жыцця грамадства, пачынаючы ад падвышэння кваліфікацыі звычайных грамадзян да пабудовы трэцяга сектара. Гэта звязана з фантастычнымі магчымасцямі для бізнэсу.

Польшча, якая лічыцца тыграм Цэнтральна-Усходняй Еўропы, з’яўляецца рэгіянальнай сядзібай Oracle, SAP, Microsoft, HP, IBM, Google і многіх іншых. Менавіта таму замежныя фірмы гадамі ахвотна інвестуюць у Польшчу, робячы яе тым самым адной з 10 найлепш развітых інвестыцыйных лакалізацый у свеце паводле World Investment Report ад 2015 года.

Нічога дзіўнага, што краіны з усёй Афрыкі і такія, як Паўднёвая Карэя ці Кітай, становяцца ў чаргу, каб рабіць бізнэс з польскімі фірмамі. Па сутнасці Польшча будзе адной з мэтавых краін новай кітайскай чыгункі «Шаўковы Шлях», што мае патэнцыял стаць ключавым гандлёвым і бізнэсовым злучэннем Далёкага Усходу і Еўропы.

Але, як я ўжо згадваў, гэта інфармацыя для найбуйнейшых гульцоў. Для вялікіх людзей з вялікімі ідэямі, якія трэба рэалізаваць з нуля, Польшча таксама з’яўляецца вялікім месцам вартым увагі.

Польшча можа пахваліцца адным з найбольшых сектараў малых і сярэдніх фірмаў, які да таго ж хутка расце. Паводле апошняга дакладу на тэму стартапаў, у Польшчы іх цяпер больш за 2500.

Возьмем, для прыкладу, польскую фірму Migam, заснаваную Прэмкам Кусьмеркам. Яго ўвагу прыцягнулі тыя цяжкасці ў камунікацыі, з якімі змагаўся яго сябар, які мае парушэнні слыху.

Прэмэк з камандай маладых праграмістаў, выкарыстоўваючы штучны інтэлект і неўралагічныя праграмы, стварылі тэхналогію, якая робіць магчымым аўтаматычны пераклад мовы глуханямых KinecTranslator. Гэтая тэхналогія за нейкі час зменіць жыццё 70 млн людзей з парушэннямі слыху, якія жывуць у свеце.

Калі я гутарыў з Прэмкам пра тое, што робіць Польшчу такім зручным месцам для вядзення гаспадарчай дзейнасці, ён адказаў мне, што «Польшча гэта адносна свежы рынак для стартапаў, таксама яна ідэальна размешчаная – усяго паўтары гадзіны ад большасці еўрапейскіх сталіц. Маем выдатных інжынераў, а колькасць капіталу, даступная для стартапаў, расце з кожным днём». Прэмэк пагадзіўся таксама, што Польшча на фоне іншых краін вылучаецца сваімі жыхарамі: «Польскія прадпрымальнікі прагныя да поспеху. Палякаў вылучае высокая этыка працы і трываласць, а гэтыя перавагі неабходныя для паўставання і развіцця новых фірм».

Як і Intelclinic i Migam, польскі стартап Wandlee мае на мэце змяніць свет.

Група Wandlee стварыла пераносную прыладу, якая дае магчымасць бацькам кантраляваць актуальнае месца знаходжання іх дзяцей,

а таксама дадаткова матывуе да захоўвання добрай фізічнай кандыцыі і здаровага ладу жыцця. «Штогод у Еўропе адбываецца 25000 выпадкаў гібелі дзяцей. Гэтыя звесткі трывожаць бацькоў і гэта, уласна, матывавала нас да вырашэння гэтай праблемы», — сказаў мне заснавальнік Wandlee Ігар Саўчук.

«Палякі неверагодныя ў новых тэхналогіях», — сцвярджае Марцін Казлоўскі, галоўны менеджар Акадэмічных інкубатараў прадпрымальніцтва Business Link, найбольшай у Еўропе сеткі паскаральнікаў інавацыйных фірм, што дапамагае ў развіцці польскіх стартапаў у шасці бізнэсовых цэнтрах ва ўсёй Польшчы. «Маем выдатных праграмістаў і дэвелапераў, якія надаюць новым фірмам вялізную вартасць і з’яўляюцца менавіта такога роду палівам, якога патрабуюць рухавікі стартапаў».

Польскія фірмы робяцца ўсё больш міжнароднымі – больш чым палова з іх скіраваная на продаж сваіх прадуктаў на замежных рынках.

Вялікабрытанія, Германія і Злучаныя Штаты – гэта рынкі, якія робяць магчымым хутчэйшы рост і доступ да большай колькасці інвестараў – відавочна галоўныя кірункі польскіх стартапаў, аднак праграмы, такія як AIP Business Link Go Global, распаўсюджваючы іх на рынках усяго свету, заахвочваюць прадпрымальнікаў з усёй Еўропы звяртаць увагу на талент палякаў і ствараць фірмы ў іх краіне.

Незалежна ад таго, ці мы гаворым пра камп’ютарнае абсталяванне, ці пра здаровы лад жыцця, фізічную і псіхічную форму, друк 3D, моду, фінансавыя тэхналогіі, маркетынгавыя інструменты, прадукты і паслугі B2B, камп’ютарныя гульні, польскія стартапы ідуць павольнай, але пэўнай дарогай да скарэння свету – свету, які пачынае асэнсоўваць польскі патэнцыял.

Як дадае Прэмэк, вялікія міжнародныя маркі ўсё больш цікавяцца польскімі фірмамі.

«Напрыклад Base CRM i UXPin скарылі амерыканскі рынак, Estimote уводзяцца «Барсай», a Growbots’ам цікавіцца Pay Pal». Можа быць, найбольш актуальны прыклад адкрытасці свету для польскіх стартапаў меў месца ў лістападзе, падчас прэзентацыі новага кампусу Google у Варшаве, у межах праграмы развіцця прадпрымальніцтва Google, які распачне супрацу польскіх стартапаў з цэнтрамі Google у Лондане, Тэль-Авіве, Сеуле, Мадрыдзе і ва ўсім свеце. «Польшча шчаслівая мець ідэальнае спалучэнне таленту, матывацыі і фінансавання», — адзначыў новы кіраўнік кампусу ў Варшаве Рафал Плютэцкі. «Livechat, Brainly, Estimote i City Interactive ужо цяпер пазнавальныя на глабальных рынках, і мы хочам стварыць супольнасць, дзякуючы якой з’явіцца больш такога кшталту фірм».

Пяць гадоў таму экасістэма польскіх стартапаў была ў зачаткавым стане; цяпер яна змяняе свет.

Усім, хто б хацеў даведацца, чаму так адбываецца, варта наведаць у наступным годзе Get Inspired Fest у Новым Сончу. Гэта падзея, што спрыяе бізнэс-поспеху стартапаў. Гэта месца спаткання, абмену досведам, здабыцця ведаў, неабходных для вядзення ўласнага бізнэсу. А таксама нэтворкінг з найлепшымі стартапамі з Польшчы і 20 краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Больш інфармацыі на getinspiredfest.pl

* * *

Патрык Нэй з’яўляецца брытанскім кансультантам па кіраванні, які дапамагае брытанскім фірмам прасоўвацца на польскім рынку. Выконвае функцыі дырэктара Zespołu ds. Handlu Brytyjsko-Polskiej Izby Handlowej.

 

Артыкул быў напісаны ў межах праекту «Get Inspired – прадпрымальніцтва, стартап, супраца», які фінансуецца са сродкаў Міністэрства замежных спраў Польшчы ў рамках конкурсу «Супраца ў сферы публічнай дыпламатыі 2015».

Europejski Dom Spotkań – Fundacja Nowy Staw

ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin

Каментары

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»1

Як Лукашэнка сам сабе забараніў балатавацца7

Марына Ментусава адказала тым, хто крытыкуе мірныя пратэсты і акцыі жанчын з кветкамі35

«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →