Меркаванні6161

Віталь Цыганкоў: Пенсійны ўзрост трэба павялічваць

Ёсьць адна рэч, якую не скажуць ані апазыцыйныя палітыкі (паколькі апазыцыйным палітыкам такое якбы нельга казаць), ані незалежныя эканамісты (паколькі іхні асноўны інстынкт — ганіць любыя эканамічныя рашэньні ўлады), ані нават многія журналісты (паколькі каму ахвота казаць непапулярныя рэчы, наш чытацкі «электарат» гэта не ўспрыме)

Але хтосьці ж павінен гэта сказаць — пэнсійны ўзрост у Беларусі трэба павялічваць!

55 для жанчынаў і 60 для мужчын — гэта савецкая анамалія, такога няма нідзе ў сьвеце. І ня трэба дзяжурна спасылацца на сярэднюю працягласьць жыцьця ў Беларусі — яна не такая і малая, жанчыны 78, мужчыны — 67 (для жанчын гэта ўвогуле цалкам эўрапейскі вынік).

Трэба разумець, што пакуль дзяржава будзе выплачваць пэнсіі 35 працэнтам свайго насельніцтва (столькі пэнсіянэраў сярод тых, каму за 18), пакуль нашы прадпрыемствы і прадпрымальнікі аддаюць такі вялікі працэнт у Фонд Сацыяльнай абароны (то бок на пэнсіі) — у нас ня будзе вялікіх заробкаў і эфэктыўнасьці бізнэсу.

Ідэя «спытаць народ» наконт пэнсійнага ўзросту — гэта ўсё роўна што спытаць дзяцей наконт наведваньня школы, трэба ці ня трэба.

Пры гэтым нам усім трэба спадзявацца, каб падвышэньне пэнсійнага ўзросту, гэтыя «непапулярныя захады» як мага хутчэй зрабіў Лукашэнка, — каб гэта не даводзілася рабіць дэмакратычным (будзем спадзявацца) уладам, якія прыйдуць пасьля яго.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць