Грамадства3030

Лідары #студэнтысупраць: Тое, што мы робім, — эфектыўна

Год моладзі ў Беларусі ўжо быў адзначаны важнай падзеяй для студэнцтва – адменай каменданцкага часу. Цяпер студэнцкае асяроддзе спрабуе данесці да кіраўніцтва БДУ, што платныя пераздачы не патрэбныя беларускай адукацыі.

2 снежня адбыўся марш «Салідарнасць і каханне», арганізаваны суполкай #студэнтысупраць. «Наша Ніва» пагутарыла з арганізатарамі студэнцкай ініцыятывы і высветліла, чаго хоча дамагчыся моладзь.

Актывісты папрасілі не раскрываць сваіх імёнаў, бо, як яны сцвярджаюць, ва ўніверсітэтах іх актыўна шукаюць.

— З каго складаецца ваша каманда?

— Мы студэнты БДУ, старасты, прафоргі, члены студсаюза. Сярод нас шмат розных людзей з розных універсітэтаў.

— Якія мэты вы пераследуеце?

— Наша асноўная задача – адмена платных пераздач і адпрацовак. Мы не хочам апаганіць гонар універсітэта, мы не хочам ніякіх пратэстаў.

Была пастанова аб павелічэнні пазабюджэтных даходаў. Міністэрства адукацыі выдала распараджэнне, каб ВНУ краіны павысілі бюджэт за кошт адукацыйных паслуг. Цяпер міністэрства адхрышчваецца ад гэтага, а ВНУ кажуць, што ўсё робяць па загадзе зверху. І пасля таго, як пастанову прынялі, БДУ адразу ўвяло платныя пераздачы.

Студэнтам абяцалі гэта ўсё абмяркоўваць, але насамрэч апытанне па гэтай тэме запусцілі на адзін дзень, а на наступны ўжо было прынятае рашэнне. Гэта ненармальна, калі такія рэчы не абмяркоўваюць са студэнтамі.

— Ці ёсць нейкія арганізацыі, якія маглі б вас падтрымаць і наладзіць кантакт з кіраўніцтвам?

— Юрыдычна ёсць. Бо БРСМ, Студэнцкі Саюз БДУ і прафсаюз БДУ з'яўляюцца незалежнымі арганізацыямі. Але вы бачыце, што адбываецца: замест таго, каб абараняць, яны лічаць, што мы хочам ператварыць БДУ у нешта бруднае і бесперспектыўнае. А сябе яны лічаць часткай БДУ. Мы за адзіны ўніверсітэт, мы не хочам нейкага раз'яднання. Калі было пытанне з адпрацоўкамі і пераздачамі, гэтыя арганізацыі ў адзін голас сказалі – «мы за!», быццам усе студэнты выказаліся на гэты конт.

І па факце толькі цяпер універсітэты пачалі рабіць нейкія крокі да дыялогу са студэнтамі. А значыць тое, што мы робім, – эфектыўна.

— Якія вы бачыце праблемы з платнымі пераздачамі і адпрацоўкамі?

— Ёсць вышэйшая школа. Яна мае пэўны ўзровень, базіс і каштоўнасці. Калі мы паступаем за бюджэтныя сродкі, дзяржава бярэ на сябе адказнасць на час атрымання намі вышэйшай адукацыі. А значыцца, павінна аплаціць яе ад пачатку да канца. Бо пасля мы ўсё гэта адпрацоўваем па заканадаўстве. Калі мы вучымся платна, то плацім за поўны аб'ём адукацыйных паслуг. Гэта можа дазволіць сабе не кожны, бо гэта вялікія грошы. Чаму б не ўвесці норму адпрацовак і пераздач, якая б уваходзіла ў кошт вучобы на год? Нам ужо паступала інфармацыя пра Гродзенскі ўніверсітэт, дзе кіраўніцтва рабіла план па колькасці пераздач. Але выкладчыкі не хавалі таго факта, што насамрэч грошы патрэбныя на рамонт сталовай.

Вы разумееце, як пачне квітнець карупцыя? Выкладчыкі пачнуць браць хабар, каб студэнты не ішлі на афіцыйную пераздачу. А студэнты, у сваю чаргу, перастануць вучыцца, бо будуць ведаць, што яны могуць заплаціць і за дзясятую, і за дваццатую пераздачу, хоць па заканадаўстве іх можа быць толькі дзве.

— Якая матывацыя далучацца да вашага пратэсту ў студэнтаў-выдатнікаў? Некаторыя лічаць, што пераздачы не будуць тычыцца іх.

— Таму што гэта пытанне камерцыялізацыі вышэйшай адукацыі. Гэта створыць негатыўныя ўмовы навучання і павялічыць карупцыю.

— Для чаго быў арганізаваны марш «Любоў і салідарнасць»?

— Мы прагнем дыялогу з кіраўніцтвам. Паколькі кіраўніцтва адмовілася размаўляць з намі, мы вырашылі прайсці побач з універсітэтам. Мы хацелі, каб нас заўважылі, каб зразумелі, што мы ёсць і мы хочам паразмаўляць.

Раней студэнты спрабавалі дагрукацца да кіраўніцтва ў адзіночку, мы ж хочам аб'яднаць неабыякавых студэнтаў разам. Нас праігнаравалі па пытанні платных пераздач і адпрацовак, што не адпавядае правілам Балонскага працэса. Мы лічым, што рэктар павінен паразмаўляць з шырокай публікай, а не з 10-20 студэнтамі, таму і арганізавалі марш.

— Не баіцеся, што вас адлічаць з універсітэта пасля арганізацыі маршу?

— 100 чалавек не адлічаць. Мы плануем надалей аб'ядноўваць студэнтаў, і, калі іх будзе больш за тысячу, універсітэт дакладна не зможа пакараць такую колькасць студэнтаў.

— Раней ужо былі арганізацыі, якія спрабавалі аб’яднасць студэнтаў. Чаму не аднаўляеце іх дзейнасць, а ствараеце новае?

— Мы звычайныя студэнты і змагаемся за свае правы. Мы не ўключаныя ў нейкія арганізацыі, а палітычныя погляды пакідаем па-за нашым аб’яднаннем. Форму свайго выяўлення мы падносілі як петыцыю, а на маршы не было ніякіх палітычных лозунгаў.

— Чым плануеце займацца цяпер?

— Мы хочам усё ж дагрукацца да кіраўніцтва ўніверсітэтаў, бо ёсць шмат пытанняў для абмеркавання. Вялікім зрухам стала б стварэнне незалежнай ад універсітэтаў арганізацыі, якая магла б абараняць правы студэнтаў і ўплываць на рашэнні ўніверсітэтаў. Але нам не хацелася б, каб здарылася тое, што адбылося са Студэнцкім саюзам у свой час, калі арганізацыя пераўтварылася ў аналаг БРСМ.

Ну а самай галоўнай задачай на сёння для нас стаіць адмена платных адпрацовак і пераздач ва ўсіх універсітэтах краіны.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі20

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыехаў на мяжу з Польшчай, выйшаў падыхаць, а аўтобус з рэчамі знік з чаргі. Што было далей8

Беларускія «кіберпартызаны» адправілі ў адстаўку топ-менеджара «Аэрафлота»5

У ЗША апублікавалі расшыфроўкі размоў, у якіх Пуцін яшчэ ў 2001‑м расказваў Бушу пра тое, што Украіна — «штучная дзяржава»12

У Мінску адкрыўся рэстаран беларускай кухні з памылкай у назве. Атрымалася двухсэнсоўна30

Памерла актрыса Вера Алентава. Ёй стала дрэнна на пахаванні іншага артыста1

Уначы адбылася атака на сайт інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Хакеры выдалілі некалькі тысяч публікацый4

Пакуль Ілан Маск распрацоўвае чып Neuralink, Кітай абышоў яго ў гэтай тэхналогіі1

Першы Мак.бай адкрылі ў райцэнтры

Чаму лідар Арменіі сумуе пад Земфіру і Лэдзі Гагу? Што з новым вобразам Пашыняна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі20

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць