Грамадства22

У Гомелі з-за дэфіцыту паліва не працавалі хуткія? Галоўны доктар абвяргае

Галоўны ўрач Гомельскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Вячаслаў Яшчанка абверг інфармацыю аб дэфіцыце паліва для машын хуткай дапамогі. 

Аб тым, што 23 снежня машыны хуткай дапамогі ў Гомелі амаль паўдня заставаліся без паліва, журналістам паведамілі вадзіцелі машын неадкладнай дапамогі. Паводле іх слоў, з раніцы было выдадзена па 10 літраў бензіну, а на аўтамабілі, якія абслугоўваюць паліклінікі, паліва не далі наогул. 

Аляксандр Рогаў — дырэктар КУП «Аўтабаза хуткай і медыцынскай дапамогі», да якога адносяцца ўсе гомельскія «неадкладныя», растлумачыў здарэнне «цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне», канцом года і тым, што ў такой сітуацыі вінаватае фінансавае ўпраўленне. «Выдалі бензін на 50—100 км, дастаткова, каб з'ездзіць на выклікі. Транспарту паліклінікі крыху менш далі. Калі было штосьці тэрміновае — вадзіцелі ў гараж прыязджалі, і мы аператыўна знаходзілі ім бензін. Усе з разуменнем паставіліся да сітуацыі, яна з усімі была агаворана», — дадаў ён. 

У сваю чаргу Вячаслаў Яшчанка сцвярджае, што бензін на змену вадзіцелям хуткай выдалі поўнасцю.

«Проста даюць звычайна па 25 літраў, а сёння далі па 15. Пятнаццаць літраў на нашу машыну — гэта работа на 100 км, на тры гадзіны работы гэтага дастаткова, таму што сярэднядзённы прабег у нас — 100-120 км на хуткую. Проста далі без запасу. Па паліклініках доза бензіну была меншай — давалі тым, каму трэба. Каму не хапіла — усіх дазаправілі», — сказаў Яшчанка.

Ён таксама паведаміў, што напярэдадні, 22 снежня, было вырашана пытанне з нафтабазай. «З запраўкай нашай службы без грошай, скажам так, у крэдыт. На 250 мільёнаў у нас ёсць нашы крэдыторскія магчымасці», — адзначыў галоўны ўрач.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?8

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць