На думку экс-старшыні аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам Маскоўскага патрыярхату, прадстаяцель РПЦ Кірыл «перастаў разумець, што ён калектыўны праект».

«Думаю, доўга ён не пратрымаецца. Думаю, што гэта супярэчнасць паміж верай у асабістую харызму і навакольнай рэальнасцю будзе толькі ўзмацняцца», — падкрэсліў Усевалад Чаплін ў жывым эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква».
У сваю чаргу кіраўнік прэс-службы Маскоўскага патрыярха і ўсяе Русі Аляксандр Волкаў адзначыў, што «пакідае заявы Чапліна на яго сумленні».
«Уступаць у бессэнсоўную палеміку не ўяўляецца мэтазгодным», — дадаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква».
24 снежня стала вядома, што У.Чаплін звольнены з пасады кіраўніка аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам. Сам протаіерэй тлумачыць сваю адстаўку рознагалоссямі з патрыярхам.
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
-
Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак
Каментары