Музыка

TonqiXod і Пукст стварылі песню, натхнёную казкай Андэрсэна 

Аўтары найлепшых беларускіх рок-альбомаў двух апошніх год сышліся разам, каб запісаць песню «Марозная» для праекту «Новае пакаленне на Новы год».

Сяргей Пукст запісаў найлепшы рок-альбом 2013 году па версіі Experty.by, аTonqiXod узяў перамогу ў гэтай жа намінацыі ў наступным годзе. Раней музыкі нідзе не сутыкаліся, тым цікавей было пачуць іх у дуэце.

«Мы ўжо мелі пэўныя музычныя напрацоўкі, але ў закончаную песню ўсё склалася менавіта дзякуючы праекту, давялося папрацаваць.

Перадусім – напісаць тэкст, які б, з аднаго боку, адпавядаў задуме навагодняга канцэрта, а з другога, быў бы для нас саміх прымальны, а ня нейкая прынагодная тэматычная прыпеўка, за якую потым будзе сорамна. Так што Уладзю са словамі давялося паваяваць», — распавядае клавішнік гурта Максім Субач.

Аўтар песні Уладзь Лянкевіч кажа, што напісаў ажно тры варыянты тэксту, і толькі апошні яго задаволіў. «Песня натхнёная казкай Андэрсэна пра Снежную каралеву, падзеі якой адбываюцца ў сучасным горадзе. І ты ў роліКая, ты быў незадаволены наваколлем, магчыма, на некага крыўдаваў, і вось цябе забіраюць адсюль і спачатку гэта файна, як бы новая прыгода нейкая, але пасля блізкага рэальнага кантакту з гэтым «іншым» выяўляецца, што ўсё гэта не гульня і ты проста такі без курткі ноччу на марозе сярод нейкага пустыра стаіш і ня можаш паварушыцца», – зазначае вакаліст TonqiXod.

Для Сяргея Пукста дуэт з TonqiXod апынуўся цікавым досведам. «Адразу з першых хвілінаў працы між намі ўсталявалася пачуццё ўзаемнай непрыязнасці, якое да да канца першай рэпетыцыі перарасло ў лютую нянавісць, – кажа Сяргей. – Мы рагаталі як коні ўвесьчасна, падкладалі адзін аднаму петарды і наагул выдатна павесяліліся. Нейкім дзіўным чынам атрымаўся трэк». «З Сяргеем было проста і, галоўнае, весела, – пацвярджае Ўладзь Лянкевіч. – Давялося яго яго трохі памучыць, але здаецца, што вобраз падмарожанага хлопчыка яму вельмі пасуе».

Песня «Фаервэркамі» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат». Пачатак эфіру ў 23.15 (па беларускім часе).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай11

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць