Надвор'е

Магілёўскую вобласць накрыла ледзяным дажджом: 324 населеныя пункты засталіся без электрычнасці

У Магілёўскай вобласці 324 населеныя пункты адключаныя ад электраэнергіі (па стане на 15.00) з-за ледзянога дажджу і снежнай стыхіі, паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўэнерга» Аляксандр Шышоў.

У ліку найбольш пацярпелых паўднёва-заходнія раёны вобласці: Глускі, Асіповіцкі і Клічаўскі. Таксама стыхія «зачапіла» Бабруйскі і Кіраўскі раёны. «Раніцай гэтыя раёны накрыў сапраўдны ледзяны дождж. Гэтая прыродная з'ява выклікала наліпанне лёду на правады і дрэвы. У выніку больш за 50 ліній электраперадачы былі пашкоджаныя, засталіся без святла 324 населеныя пункты і 43 малочнатаварных фермы», — сказаў галоўны інжынер.

У цяперашні час у пацярпелых ад стыхіі раёнах вобласці працуюць 40 аварыйных мабільных брыгад. Плануецца ў бліжэйшы час перакінуць туды яшчэ 8 брыгад з іншых раёнаў, а таксама дадаткова 4 магутныя дызельныя электрастанцыі. «У першую чаргу мы забяспечваем працу кацельняў на мясцовых відах паліва, а таксама вытворчы працэс на малочна-таварных фермах, задзейнічаючы ўсе наяўныя рэзервовыя электрастанцыі камунальнікаў і МНС», — сказаў Аляксандр Шышоў.

Ён запэўніў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. У рэжыме рэальнага часу паступае інфармацыя і карэктуецца праца адпаведных службаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка8

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка8

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць