Грамадства7474

Мінадукацыі: Кожны беларус мае права вучыцца на любой з дзвюх дзяржаўных моваў

Кожны беларус мае права вучыцца на любой з дзвюх дзяржаўных моваў, заявіла 12 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная.

«У нас дзве дзяржаўныя мовы, кожны выбірае сваю і мае права на ёй вучыцца», — сказала яна.

Паводле слоў прадстаўніка Мінадукацыі, бацькі, якія жадаюць, каб іх дзіця вучылася на беларускай мове, павінны ў сваёй заяве аб прыёме дзіцяці ў першы клас адзначыць жаданую мову навучання.

«Любы бацька піша заяву: «Я прашу прыняць у першы клас такой вось школы на такой вось мове», якая будзе разглядацца, — адзначыла яна. — Безумоўна, калі вашая заява будзе адзінай, то пад аднаго чалавека клас адкрываць не будуць. Магчыма, у суседняй школе ўжо фарміруецца такі клас, і вам прапануюць пайсці туды». 

Пшанічная падкрэсліла, што ў краіне адкрываюцца беларускія класы, у дзіцячых садках ёсць беларускамоўныя групы, у Мінску «дастаткова беларускамоўных гімназій». 

«Было б жаданне ў нашых бацькоў гэта рабіць, таму што кадры ў нас падрыхтаваныя на высокім узроўні», — сказала чыноўніца.

У сваю чаргу намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, адказваючы на пытанне аб выніках нядаўняй сустрэчы з міністрам адукацыі скульптара Генадзя Лойкі, які дабіваецца для сваёй дачкі навучання ў мастацкім ліцэі на беларускай мове, адзначыў: «Спадару Лойку было прапанавана, наколькі мне вядома, наступнае: унесці канкрэтныя прапановы па змяненні заканадаўства, калі яны ёсць».

Каментары74

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →