Улада88

The Aviation Herald: На вайсковай базе ў Саудаўскай Аравіі ажыццяўляў аварыйную пасадку беларускі самалёт, які перавозіў бомбы

Грузавы самалёт беларускай кампаніі «Трансавіяэкспарт», які перавозіў бомбы, пашкодзіў адзін з рухавікоў пры пасадцы на вайсковай базе імя караля Халіда ў Саудаўскай Аравіі, паведаміў The Aviation Herald.

Інтэрнэт-рэсурс, які спецыялізуецца на навінах і інцыдэнтах у авіяцыі, піша, што аварыя здарылася 26 снежня 2015 года. Самалёт Boeing 747-200 з рэгістрацыйным нумарам EW-460TQ, які накіроўваўся з Мінска рэйсам AL-9703, пры пасадцы на вайсковай базе ў Саудаўскай Аравіі пашкодзіў адзін з рухавікоў. На сайце апублікаваныя два фотаздымкі пашкоджанага рухавіка, аднак па іх немагчыма ідэнтыфікаваць самалёт і яго прыналежнасць нейкай авіякампаніі.

Са спасылкай на свае крыніцы The Aviation Herald сцвярджае, што самалёт перавозіў «100 тон бомбаў, прызначаных для выкарыстання ва ўзброеным канфлікце ў Емене». Паведамляецца таксама, што самалётам кіраваў пілот, які «не лятаў апошнія сем месяцаў». 

Паводле звестак рэсурсу, нягледзячы на тое, што пашкоджаны рухавік не падлягаў аднаўленню, самалёт на наступны дзень вылецеў у Мінск на трох рухавіках.

У «Трансавіяэкспарце» «збянтэжаныя гэтым артыкулам, бо ён не адпавядае рэчаіснасці», заявіў у каментарыі БелаПАН намеснік дырэктара кампаніі па камерцыйнай працы Арцём Сікорскі. 

«Справа ў тым, што самалёт, указаны ў артыкуле, на момант гэтага інцыдэнту знаходзіўся наогул у ЗША, — сказаў ён. — Мы не можам зразумець, чым кіраваўся аўтар гэтага артыкула, якімі звесткамі і гэтак далей. Проста гэта ўсё падобна на нейкі нядобрасумленны крок (канкурэнтаў). У нас з 26 лістапада новае кіраўніцтва кампаніі. І нейкія дзеянні розных бакоў цяпер робяцца пры спробе ўплыву і выціскання кампаніі з рынку. Не ўсім падабаецца, што кампанія пачала галаву падымаць».

На пытанне БелаПАН, ці знаходзіліся 26 снежня 2015 года ў Саудаўскай Аравіі іншыя самалёты кампаніі і ці былі з імі інцыдэнты, Сікорскі сказаў: «Іншы самалёт знаходзіўся. Інцыдэнт здарыўся, ён цяпер знаходзіцца ў стадыі расследавання. Яго расследуе інспекцыя па бяспецы палётаў. Сутнасць інцыдэнту заключалася ў тым, што самалёт пашкодзіў рухавік на пасадцы».

Паводле слоў Сікорскага, ён не можа назваць рэгістрацыйны нумар пацярпелага самалёта, пакуль вядзецца расследаванне. Намеснік дырэктара толькі пацвердзіў, што гэта таксама «Боінг». «Яны (у артыкуле) спасылаюцца на самалёт EW-460, які там не знаходзіўся. І там ёсць фотаздымкі рухавіка, але незразумела, да якога самалёта гэты рухавік адносіцца», — дадаў Сікорскі.

На пытанне, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя аб тым, што пацярпелы пры пасадцы ў Саудаўскай Аравіі самалёт перавозіў бомбы, Сікорскі адказаў: інфармацыя пра груз з'яўляецца камерцыйнай тайнай.

Ён таксама сцвярджае, што пацярпелы самалёт у Мінск не вяртаўся. «Паветранае судна знаходзіцца ў лізінгу, паводле ўмоў якога самалёты эксплуатуюцца замежным лётным складам, — сказаў Сікорскі. — Адказнасць за падрыхтоўку лётнага складу ў адпаведнасці з дагаворам нясе лізінгадаўца гэтага самалёта, і за тэхнічна спраўны стан таксама. Мы яго толькі кантралюем, каб ён быў тэхнічна спраўным. Цяпер у нас ужо падрыхтаваныя свае экіпажы для гэтых самалётаў. Мы іх будзем найбліжэйшым часам выводзіць».

ААТ «Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» працуе на рынку авіяцыйных перавозак грузаў з 1992 года і з'яўляецца адным з найбуйнейшых эксплуатантаў рампавых самалётаў Іл-76, паведамляе сайт кампаніі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць