Грамадства

Макаева аштрафавалі на 9,5 млн за акцыю на гадавіну рэферэндуму-1996

Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў актывісту Алесю Макаеву штраф у памеры 45 базавых велічынь (9 450 000 рублёў) за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў у сувязі з акцыяй на гадавіну рэфэрэндуму 1996 года, якая прайшла на праспекце Незалежнасці 24 лістапада 2015 года. Макаеў сваёй віны не прызнае — ён лічыць, што меў канстытуцыйнае права на мірныя сходы.

Алесь Макаеў сказаў пасля суда, што «гэтак можна было судзіць любога ўдзельніка той акцыі; сведкі міліцыянты схлусяць, як ім скажуць». Паводле Макаева, пратакол перарабляўся двойчы, толькі б даказаць ягоную віну, «якой насамрэч не было». За 2015 год гэта быў трэці штраф Макаеву за акцыі пратэсту. З той жа нагоды сёння мае адбыцца суд над актывістам Максімам Вінярскім, ужо другі для яго за гэты год. Разгляд справы пачнецца а 14:30.

За акцыю 24 лістапада ўжо выклікалі ў суд іншых яе ўдзельнікаў, у прыватнасці Паўла Севярынца, Наталлю Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы20

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў8

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

Трамп: Хаменеі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы5

Меркавана, іранскі беспілотнік пацэліў у знакамітую вежу Бурдж-аль-Араб у Дубаі ВІДЭА1

Стала вядома, як Трампа рыхтавалі да прыняцця рашэння атакаваць Іран1

Трамп паведаміў, колькі будзе працягвацца кампанія ў Іране2

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку16

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы20

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць