Свет22

У Турцыі бедныя сем'і атрымаюць бясплатны доступ у інтэрнэт

Урад Турцыі дасць бясплатны доступ да інтэрнэту для сем'яў з мінімальным дастаткам. Як паведаміла газета «ХаберЦюрк», з адпаведнай ініцыятывай выступіла Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Як заявіла кіраўнік ведамства Сема Рамазанаглу, у бліжэйшыя дні праект «Бясплатны інтэрнэт для бедных сем'яў» будзе аформлены заканадаўча. Адной з яго мэтаў з'яўляецца падтрымка планаў урада па максімальным распаўсюджванні доступу да сеціва ў рэспубліцы, а таксама па прыцягненні да карыстання інтэрнэтам жанчын і дзяцей.

Па словах Рамазанаглу, бясплатны доступ да сусветнага павуціння будзе давацца сем'ям, чый даход ніжэйшы за пэўную мінімальную планку. Цэны на сувязь у Турцыі адносна высокія. За параўнальна хуткі доступ па кабелі прыйдзецца плаціць каля $30-50 у месяц. Для сем'яў з маленькім прыбыткам такія выдаткі часцяком выключаныя.

«Таксама мы будзем забяспечваць гэтыя сем'і планшэтнымі або настольнымі камп'ютарамі. Мы хочам, каб дзякуючы гэтаму праекту ў дзяцей знікла звычка знікаць у інтэрнэт-кафэ. Вельмі многія дзеці з-за гэтага не знаходзяцца дома, ідуць у гэтыя кафэ, пачынаюць паліць, прымаць алкаголь і наркотыкі», — сказала міністр.

Акрамя тэхнічнага прадастаўлення доступу да сеціва міністэрства плануе засцерагчы дзяцей ад непажаданых матэрыялаў, якія яны могуць там знайсці. Для гэтага на ўзроўні правайдэраў будзе ўводзіцца фільтраванне ўсіх злучэнняў карыстальнікаў. Ці будзе гэтая мера прымусовай для сем'яў, якія карыстаюцца ўмовамі праекта, пакуль не ўдакладняецца. Па змаўчанні ніякай фільтрацыі трафіку, акрамя забароненых па рашэнні суда сайтаў, правайдэр не ажыццяўляе. Але кожны карыстальнік можа абраць у агульных наладах свайго злучэння на партале правайдэра адзін з некалькіх фільтраў. Некаторыя абаненты карыстаюцца гэтай паслугай, каб засцерагчы сваіх дзяцей ад непажаданых рэсурсаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў16

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам26

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў16

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць