Навука і тэхналогіі

Google запусціў у Беларусі навучальную праграму па інтэрнэт-маркетынгу

Google запусціў у бізнэс-інкубатары Парку высокіх тэхналогій Беларусі навучальную праграму The Graduate па інтэрнэт-маркетынгу, паведамілі ў прэс-службе ПВТ.

На афіцыйным адкрыцці праграмы ў якасці спікераў выступілі прадстаўнікі Google, якія распавялі пра гісторыю кампаніі і трэнды развіцця інтэрнэту. Эксперты адзначылі, што доля мабільнага трафіку пастаянна павялічваецца. У сярэднім па свеце 30% выхадаў у інтэрнэт адбываецца з мабільнай прылады. Гэта спараджае неабходнасць стварэння мабільных версій сайтаў для больш зручнага доступу. У Беларусі карыстаецца смартфонамі 45% насельніцтва.

Па словах менеджара па развіцці бізнэсу Google у Беларусі Наталлі Карабко, анлайн-рынак краіны мае вялікі патэнцыял і пастаянна расце. Як сцвярджаюць маркетолагі карпарацыі, у бліжэйшыя гады рост беларускага анлайн-рынку будзе апярэджваць рост анлайн-рынку ў Заходняй Еўропе. Улічваючы гэта, Google плануе і далей развіваць беларускі рынак, прасоўваць digital-сэрвісы, дапамагаць агенцтвам працаваць з малым і сярэднім бізнэсам.

The Graduate — гэта праграма падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інтэрнэт-маркетынгу ў Беларусі і Казахстане. Праграма закліканая дапамагчы адаптавацца да сучасных трэндаў інтэрнэт-бізнэсу і дае неабходныя для гэтага інструменты. Студэнтаў, якія зарэгістраваліся на праграму, будуць навучаць сучасным тэхналогіям у вобласці інтэрнэт-маркетынгу сертыфікаваныя трэнеры Google.

Навучанне будзе праходзіць у рэжыме анлайн — для ўдзельнікаў праграмы будуць праводзіцца вэбінары і відэасустрэчы. Праграма разлічаная на студэнтаў з розных факультэтаў, а таксама практыкуючых спецыялістаў. Па заканчэнні навучання студэнты, якія паспяхова прайшлі праграму, атрымаюць адмысловыя сертыфікаты. Найлепшыя студэнты атрымаюць магчымасць прайсці аплачваную стажыроўку ў адной з вядучых кампаній краіны. Праграма цалкам бясплатная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць