Улада99

Караткевіч абмеркавала з палітычным дырэктарам МЗС Германіі сітуацыю ў Беларусі

Адна з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 10 лютага ў Мінску абмеркавала з палітычным дырэктарам МЗС Германіі Андрэасам Міхаэлісам сітуацыю ў Беларусі.

Планавалася, што на сустрэчы будзе прысутнічаць кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года былы палітвязень Мікалай Статкевіч. Аднак, паводле слоў палітыка, ён вымушаны быў адмовіцца ад сустрэчы з-за дрэннага самаадчування.

Як паведаміла Караткевіч, з Міхаэлісам абмяркоўваліся тэмы развіцця адносін краін ЕС і Беларусі. «Я расказала пра наша бачанне міжнароднай палітыкі Беларусі і ЕС. Згодна з нашай канцэпцыяй, у найбліжэйшыя 10 гадоў трэба развіваць і ўмацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, якое прынясе нашай краіне інвестыцыі, новыя тэхналогіі і бяспеку. Канцэпцыя прадугледжвае імкненне Беларусі да нейтралітэту, заключэнне базавага дагавора з ЕС, шчыльнае супрацоўніцтва з краінамі Вышаградскай групы, а таксама ўзмацненне эканамічнага супрацоўніцтва з Украінай і Польшчай», — сказала яна.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася пытанне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. «Наша пазіцыя — санкцыі трэба здымаць абумоўлена. Рэформы, на якія пойдзе ўлада, павінны быць незваротныя, тычыцца інтарэсаў грамадзян, даваць новыя магчымасці для развіцця краіны. У палітычным плане рэформы павінны даць больш правоў і свабод грамадзянам. І гэтыя змены павінны быць стабільнымі», — адзначыла Караткевіч.

Паводле яе слоў, сустрэча доўжылася прыблізна гадзіну. Прадстаўнік МЗС Германіі, адзначыла Караткевіч, разглядае санкцыі «як механізм, а не канчатковую мэту». «Германія зацікаўленая развіваць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — сказала яна.

Акрамя таго, паведаміла Караткевіч, была закранутая тэма захавання правоў чалавека ў Беларусі. «Улады Беларусі і ЕС вядуць пэўны дыялог у гэтым кірунку. Мы лічым, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці павінны быць ўцягнутыя ў гэты дыялог», — падкрэсліла яна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць