Эканоміка55

Беларусь заняла 20‑е месца ў свеце па даўгах Кітаю

У 2024 годзе запазычанасць Беларусі перад кітайскімі крэдыторамі склала 2,76 мільярда даляраў. У сусветным рэйтынгу краін з найбольшымі завінавачанасцямі перад Кітаем Беларусь заняла 20‑е месца сярод 35‑ці дзяржаў, піша Thinktanks.pro.

Аляксандр Лукашэнка і кітайскі лідар Сі Дзіньпін. Фота: president.gov.by

Рэйтынг апублікавала Visual Capitalist на аснове даных Сусветнага банка. Беларусь апынулася паміж Рэспублікай Конга, якая завінавацілася Кітаю 2,97 мільярда даляраў, і Эквадорам з запазычанасцю 2,71 мільярда даляраў.

Ніводная з суседніх з Беларуссю краін у рэйтынг не трапіла. Акрамя Беларусі, сярод еўрапейскіх дзяржаў у спісе прысутнічае толькі Сербія, якая заняла 18‑е месца з доўгам 3,21 мільярда даляраў.

Першае месца ў рэйтынгу заняў Пакістан з запазычанасцю 22,38 мільярда даляраў. На другім месцы знаходзіцца Ангола — 14,4 мільярда, на трэцім — Шры-Ланка з 8,69 мільярда.

У першую дзясятку найбуйнейшых даўжнікоў Кітая таксама ўвайшлі Эфіопія з запазычанасцю 7,44 мільярда даляраў, Бангладэш — 6,63 мільярда, Егіпет — 5,91 мільярда, Кенія — 5,37 мільярда, Замбія — 5,33 мільярда, Нігерыя — 5,32 мільярда і Лаос — 5,31 мільярда.

Каментары5

  • Patek
    24.10.2026
    Саша транжирит деньги.
  • Не патрыёт
    24.10.2026
    Кітайцам напэўна прыемна, што перад німі поўзаюць ды прыніжаюцца не толькі чорныя негры, але і белыя
  • Ёсік
    25.10.2026
    Што такое саўгас? Га.но, як бы не спрацавалі, свае грошы атрымлівалі. Як кажуць, з саўгаса можна выцягнуць лукашэнку, з лукашэнкі нельга саўгас выцягнуць.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам7

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам7

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць