Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага
Збор быў абвешчаны ў аўторак, калі стала вядома пра смерць вядомага варшаўскага беларуса. Па стане на раніцу суботу ўся неабходная сума сабраная.,

Ян Памедор Рэуцкі, фота Яўгена Скрабутана
У аўторак стала вядома пра смерць барысты з варшаўскай кавярні, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы Яна Памедора Рэуцкага (сапраўднае імя Сяргей Пархаць).
Смерць узрушыла людзей, якіх ён аб'ядноўваў.
На платформе Zrzutka.pl адкрылі збор грошай на развітанне і пахаванне.
Мелася сабраць 30 тысяч злотых (каля 6800 еўра, або 22 300 беларускіх рублёў) на развітанне з памерлым у Варшаве, дастаўку праху ў Беларусь і ўсталёўку надмагільнага помніка.
Па стане на раніцу суботы сабрана 30 тысяч 10 злотых. Ахвяравалі 343 чалавекі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары