Аўто22

Новыя тарыфы на допуск да дарожнага руху будуць дзейнічаць з 19 лютага

Новыя тарыфы на допуск да дарожнага руху будуць дзейнічаць у Беларусі з 19 лютага. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, за прыём тэарэтычнага кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам плата складзе 0,3 базавай велічыні (раней 0,05), практычнага кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання матацыклам - 0,7 базавай велічыні (раней 0,05), іншым механічным транспартным сродкам, за выключэннем мапеда, - 1 базавую велічыню (раней 0,1). Выдача новага талона да вадзіцельскага пасведчання будзе каштаваць 0,5 базавай велічыні (раней 0,05).

Акрамя таго, павялічаны памер дзяржаўнай пошліны, якая спаганяецца за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Цяпер 6 базавых велічынь давядзецца заплаціць за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай больш як 1,5 т, але не больш як 2 т,

8 базавых - за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай больш як 2 т, але не больш як 3 т, грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач і грузапасажырскі аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай не больш як 2,5 т. Плата ў памеры 11 базавых велічынь будзе спаганяцца за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай больш як 3 т, прычэп з дазволенай максімальнай масай больш як 0,75 т, а 12 базавых - за аўтобус з колькасцю пасадачных месц да 20 уключна.

Дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск выплачваецца па стаўцы, паніжанай на каэфіцыент 0,5, адносна транспартнага сродку, уласнікам якога з'яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід I або II групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі. Дзяржпошліна на транспартны сродак, для якога ўстаноўлены двухгадовы тэрмін дзеяння дазволу на допуск, будзе выплачвацца па стаўцы, павялічанай на каэфіцыент 2.

Адносна транспартных сродкаў, спецыяльна абсталяваных для выкарыстання інвалідамі і атрыманых (набытых) праз органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з раней дзеючым заканадаўствам, дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск ня выплачваецца.

Памер платы за адміністрацыйную працэдуру па дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі маламерных суднаў, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш як 225 кг, складзе: 1 базавую велічыню - за дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю маламернага вяслярнага судна (раней 0,2), 2 базавыя велічыні - за дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю іншага маламернага судна (раней 0,5).

Адпаведны ўказ прэзідэнта Беларусі ад 15 лютага 2016 г. нумар 53 уступае ў сілу 19 лютага.

Каментары2

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?10

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Для працы з дзецьмі прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі прыдумаў беларускіх трансформераў4

Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

«Людзі рынуліся ў крамы па ваду, у выніку быў часовы яе дэфіцыт». Беларусы расказваюць пра тое, як польскія ўлады змагаюцца з паводкай

Столтэнберг: Самы хуткі спосаб скончыць вайну — прайграць яе. Але гэта прынясе не мір, а расійскую акупацыю2

«У Wargaming працавала шмат ватнікаў і ябацек». Папулярны IT-блогер патлумачыў, чаму менавіта там10

Чаму каты і кошкі так лёгка пралазяць у вузкія шчыліны? І не толькі3

ЕС дасць Украіне крэдыт 35 млрд еўра

Маркаў: Давер беларусаў да дзяржаўных СМІ істотна вырас8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?10

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Галоўнае
Усе навіны →