Музыка1515

Ад Украіны на Еўрабачанне паедзе крымская татарка з пранізлівай песняй пра дэпартацыю свайго народа

Журы абрала іншага выканаўцу, але пераважылі галасы гледачоў.

Спявачка Джамала паедзе ад Украіны на сёлетняе «Еўрабачанне» ў Стакгольме. І яе выступ будзе мець палітычнае гучанне.

На фінальным адборы ўдзельнікаў не абышлося без гарачых спрэчак суддзяў. Іх было трое: Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка), прадзюсар Канстанцін Меладзэ і экс-пераможца Еўрабачання Руслана.

Меладзэ нумар Джамалы раскрытыкаваў за сцэнаграфію і касцюм. Праўда, ён прызнаў, што вакал у спявачкі бездакорны. Затое крымскую татарку абараняла Руслана. Яна, у сваю чаргу, абурылася з нагоды адсутнасці ўкраінскіх элементаў у песні і выступленні дуэта «Nuangels». А яшчэ нанесла літаральна ўдар ніжэй пояса SunSay, папрасіўшы яго патлумачыць, чаму ён у цяжкія для Украіны гады выступаў у Расіі.

Варта адзначыць, што ва Украіне суддзі публічна і часам доўга, не па паперцы, а з імправізацыямі абмяркоўваюць вартасці і слабінкі песень. Гэта моцна адрознівае ўкраінскі адбор ад беларускага.

У выніку трэцяе месца журы аддало SunSay, Джамала атрымала другое, а на першае нечакана выйшаў гурт «The Hardkiss».

Гледачы ж, наадварот, паставілі «The Hardkiss» на другое месца, а Джамалу — на першае. Яна і паедзе з Стакгольм са сваёй баладай-плачам «1944».

У Джамалы магутны вакал, а ў сваю песню яна ўклала ўсю душу.

***

Украінская спявачка нарадзілася ў сям'і крымскага татарына і армянкі. Вядомасць Джамале прынёс конкурс «Новая хваля 2009», які праходзіў у Юрмале, дзе яна атрымала гран-пры.

32-гадовая артыстка спецыяльна для нацадбору напісала песню «1944», на якую яе натхніў аповед прабабулі. Менавіта з гэтым годам звязаны самыя цяжкія ўспаміны ў яе сям'і.

Гаворка ідзе пра гвалтоўную дэпартацыю крымскататарскага народа.

Адзначаецца, што ўдзел у фінальным галасаванні прынялі больш за 300 тысяч чалавек, што з'яўляецца рэкордам для адборачных конкурсаў «Еўрабачання» ва Украіне.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць