Здарэнні8888

50-гадовая мінчанка страціла $40 тысяч праз віртуальны «раман»

50-гадовая мінчанка стала ахвярай рамантычнага знаёмства ў сацыяльных сетках і страціла 40 тысяч даляраў.

Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінска, жанчына пазнаёмілася ў сацсетках з замежнікам. Мужчына распавёў, што жыве ў Вялікабрытаніі, мае ва ўласнасці нерухомасць і вялікі рахунак у банку. Часта ходзіць у плаванне. Вельмі адзінокі і яму патрэбная спадарожніца жыцця, якая заўсёды чакала б яго на беразе. Сеткавыя адносіны развіваліся імкліва, і неўзабаве мужчына пачаў запэўніваць жанчыну, што праз некалькі месяцаў, пасля таго як ён вернецца з чарговага рэйса, яны пажэняцца.

Пазней мужчына напісаў, што ў сховішчы знаходзіцца яго маёмасць, за якую трэба аплаціць страхоўку, што сам зрабіць гэта не можа, бо на бераг ён у бліжэйшы час не сыдзе. Будучы «муж» папрасіў жанчыну перавесці на рахунак грошы для аплаты, што тая і зрабіла, каб дапамагчы яму. Пазней мужчына паведаміў, што выслаў сваёй выратавальніцы бандэроль з буйной сумай.

Аднак праз некаторы час ёй патэлефанавала дзяўчына, якая назвалася супрацоўніцай мытні, і сказала, што ў пасылцы выяўлена 45 тысяч даляраў, у сувязі з чым бандэроль арыштаваная і трэба заплаціць штраф. І зноў пацярпелая пералічыла грошы, аднак пасылку з грашыма ад каханага так і не атрымала. Высветлілася, што гэта быў падман. У агульнай колькасці жанчына заплаціла больш як 40 тысяч даляраў. Гэтыя грошы яна пазычыла ў знаёмых і ўзяла ў некалькіх банках крэдыт.

Каментары88

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку3

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня3

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская11

Нетаньяху адхіліў 15‑пунктны план Трампа па Газе1

У Косаве дэпутатка закідала яйкамі прэм'ера ВІДЭА

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку3

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць