Грамадства1717

Шуневіч: Міліцыя мае пазбягаць непрафесіяналізму, непісьменнасці, хамства

Такое меркаванне выказаў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

«Мы лічым, што ёсць два асноўных напрамкі, па якіх міліцыі трэба працаваць. Першае — гэта раскрыццё злачынстваў. Cамая лепшая прафілактыка злачыннасці — гэта, як ні банальна гучыць, няўхільнасць пакарання. Другі напрамак — гэта павышэнне культурнага і інтэлектуальнага ўзроўню нашых супрацоўнікаў», — сказаў Ігар Шуневіч.

Міністр таксама выказаўся аб павышэнні рэйтынгу міліцыі ў вачах грамадзян. «Нам (міліцыі. — Заўвага БЕЛТА) трэба пазбягаць непрафесіяналізму, непісьменнасці, хамства. Міліцыянт не можа ісці на падставе ў сваіх пачуццяў, адказваць хамствам на хамства. Міліцыянт не можа сваё ўнутрана суб'ектыўнае стаўленне перакладаць на працу, якую ён робіць, і на таго, на каго накіраваная гэтая праца — няхай гэта будзе правапарушальнік або законапаслухмяны грамадзянін», — лічыць Ігар Шуневіч.

Каментуючы справу, звязаную з журналістам tut.by, Ігар Шуневіч расказаў, што службовая праверка па гэтым факце практычна завершана. «Мы чакаем прававой ацэнкі тых, хто павінен яе даваць. Але магу дакладна заявіць адно: у выніку гэтых праверачных дзеянняў будзе ўсталяваная ісціна і з нашага пункту гледжання, і з пункту гледжання тых органаў, якія правяраюць нашу дзейнасць, я маю на ўвазе пракуратуру і Следчы камітэт. Калі будзе ўстаноўленая ісціна, будзе дадзеная прававая, юрыдычная і дысцыплінарная ацэнка дзеянням нашых супрацоўнікаў», — паведаміў міністр.

Ігар Шуневіч адзначыў, што для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ўсе грамадзяне роўныя. «Хачу сказаць яшчэ сваё асабістае стаўленне — журналіст не павінен быць бокам канфлікту. Ніякага», — падкрэсліў ён.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць