Надвор'е22

У нядзелю ў Беларусі пахаладае. Цяпло вернецца толькі да сярэдзіны наступнага тыдня

Не паспелі беларусы пацешыцца прыходу вясны, як у нядзелю зноў пахаладае. Паўночныя вятры прынясуць невялікае і непрацяглае паніжэнне тэмпературы. Сіноптыкі абяцаюць, што ўжо ў сераду з Заходняй Еўропы пачне паступаць больш цёплае паветра і ўсталюецца камфортнае надвор'е. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 12 сакавіка, ноччу па паўночна-заходняй палове краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, у паўночных раёнах рэспублікі магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — + 6°С, днём у паўднёвых раёнах +7 + 9°С.

У Мінску ў суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём 4—9 м/с. Тэмпература ноччу +2 + 4°С, днём +4 + 6°С.

У нядзелю, 13 сакавіка, месцамі кароткачасовыя дажджы, мокры снег, туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 — + 2°С, днём 0 — + 5 ° С.

У Мінску ў нядзелю ўначы чакаецца мокры снег і дождж, днём без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу 0 —2°С, днём +1 + 3°С.

У панядзелак, 14 сакавіка, у асобных раёнах краіны прагназуюць невялікі снег, мокры снег, туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -5°С, днём 0 — + 5°С.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць1

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет4

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю4

«Аватар» у Мінску на Новы год усё ж пакажуць

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»4

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку2

Марыя Калеснікава і Павел Латушка прыехалі ў Вільню на запіс навагодняга звароту ФОТА33

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць