Улада2222

Арыштаваны Баскін, дырэктар «Сэрвалюкса». «Кампанія працуе, тавар адгружаецца»

Яўген Баскін (злева) і Юрый Чыж, фота ced.by

У Мінску ходзіць інфармацыя пра затрыманне Яўгена Баскіна, генеральнага дырэктара групы кампаній «Сэрвалюкс».

«Наша Ніва» звярнулася ў кампанію, каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю. Факта затрымання яны не абверглі, але і не пацвердзілі.

«Кампанія працуе, тавар адгружаецца, людзі занятыя», — адказалі яны нам.

— А ці Баскін на месцы?

— Я не магу вам сказаць. Але Яўген быў, ёсць і будзе гендырэктарам кампаніі.

Такі адказ мы атрымалі.

Пазней у КДБ пацвердзілі гэтую інфармацыю. 

«Учора затрыманыя 15 службовых асобаў «Сэрвалюкса». Шкода ад іх супрацьпраўнай дзейнасці не менш за 370 млрд рублёў. Асноўнага ўладальніка кампаніі Яўгена Баскіна затрымалі ў аэрапорце пры спробе вылету за мяжу», — заявіў Вакульчык журналістам 15 сакавіка. 

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу быў затрыманы ўладальнік «Трайпла» Юрый Чыж.

Баскін быў сябрам Чыжа. Вядома, што Баскін прысутнічаў на вяселлі ягонага сына.

Баскін — адзін з самых паспяховых і уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. 

Што Баскіну інкрымінуюць, пакуль невядома.

У канцы мінулага года крымінальныя справы былі заведзеныя ў дачыненні да дзвюх буйных структур, якія займаліся, як і Баскін, вытворчасцю кармоў і імпартам кармавых дабавак — «Біякома» сенатара Андрэя Паўлоўскага і «Консула» братоў Гільманаў і Віктара Раўкова. Яны абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Акрамя таго, ідзе суд над экс-дырэктаркай Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сенатаркай Ганнай Шарэйка, якую лічылі канкурэнткай Баскіна.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец21

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

У друз. З'явілася фота наступстваў удару «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік»11

Хэдлайнера рэспубліканскага выпускнога да апошняга не раскрывалі. Ім стала маладая расійская поп-спявачка6

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды8

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі13

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец21

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць