Свет33

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку

«Гэта апошні раз, калі я звяртаюся да такой колькасці людзей у якасці прэзідэнта».

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч на мітынгу «Сербія — адна сям’я» заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку.

Вучыч быў прэзідэнтам Сербіі з 2017 года. Да канца яго другога тэрміна заставаўся яшчэ год.

«Гэта апошні раз, калі я звяртаюся да такой колькасці людзей у якасці прэзідэнта. 14 гадоў я аддана служу сваёй краіне на кожным месцы і ў кожны момант. Я люблю Сербію больш за ўсё на свеце», — сказаў ён.

«Яшчэ некалькі тыдняў я буду прэзідэнтам, а потым падаю ў адстаўку.

Я сказаў старшыні Сербскай прагрэсіўнай партыі, што на будучых выбарах, калі яны гэтага пажадаюць, я разам з вамі дапамагу атрымаць народны давер. Маёй прапановай было, і яны яе прынялі, што спіс будзе называцца «Аб’яднаная Сербія». Веру, што мы пераможам іх больш пераканаўча, чым калі-небудзь, мы выйдзем з тым, як будзем далей дапамагаць нашаму народу, дзе б ён ні жыў. Я памілую многіх людзей. Не змагу ўсіх, але ўсіх тых, хто праз няведанне, неасцярожнасць здзейсніў нейкія дзеянні. Заплюшчу вочы. Мяне не трэба прыбіраць, я сам сыду», — сказаў Вучыч.

Каментары3

  • Ёсік
    27.06.2026
    Чаму адныя могуць сысьці раней тэрміну, другія не зьбіраюцца пад сябе рабіць рэферэндумы, зьмяняць адведзеныя тэрміны кіраваньня, а некаторых не сагнаць з таго фатэлю. 32 гады сядзець ва ўладзе і калі цьвяроза глядзець, стаім на месцы - толькі раз на тыдзень чуем ды бачым сіпаты роў, пагрозы жыхарам краіны ды суседзям, кіданьне з боку на бок, а вынік адзіны - па 500 даляраў атрымліваюць далёка не ўсе.
  • Станиславский
    27.06.2026
    Не верю...))))
  • путник
    27.06.2026
    Ёсік, он никуда не сыходзиць. у вучича попытка сохранить власть став премьер министром.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць