Навука і тэхналогіі1010

Новы ўказ ставіць пад пытанне працу ў Беларусі Скайпа і Вайбера?

Дзяржава ўзмацняе кантроль за IP-тэлефаніяй. 

Указам прэзідэнта ад 15 сакавіка 2016 года № 98 «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі» ствараецца «сістэма процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі».

На сайце Нацыянальнага прававога партала даецца кароткае тлумачэнне дакумента. Паводле яго, беларусам «забараняецца выкарыстоўваць праграмныя і тэхнічныя сродкі … для пераўтварэння пратакола абмену дадзенымі … з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў, якія не належаць абаненту».

Калі ўсё ж карыстальнік спрабуе парушыць новыя правілы, правайдар мусіць заблакаваць трафік тэлефаніі па IP-пратаколу.

Аператыўна-аналітычны цэнтры пры прэзідэнце, які будзе каардынаваць новаўвядзенне, пакуль не каментуе ўказ.

Выглядае, што сутнасць указа менавіта ў дадатковым кантролі за IP-тэлефаніяй ці нават яе абмежаванні або забароне. Што гэта за тэхналогія? Па ёй, напрыклад, працуюць такія папулярныя праграмы, як «Вайбер» і «Скайп».

Раней «Белтэлекам» заклікаў да ўкаранення замест іх сваёй праграмы, «Максіфон». Яна працуе па тым жа прынцыпе, «прывязваючы» акаўнт карыстальніка да стацыянарнага нумару тэлефона.

Мінімалістычны сэнс, які можа быць закладзены ва ўказ, — змаганне з махлярамі, якія ўзломваюць чужыя нумары і акаўнты. Тады новаўвядзенне ніякім чынам не закране шараговых карыстальнікаў.

Каментары10

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →