Грамадства77

Ці існуе ў Беларусі «падатак на ружовае»? Колькі каштуюць аднолькавыя тавары для мужчын і жанчын?

Таварыства па справах спажыўцоў Нью-Ёрка правяло даследаванне, згодна з якім тавары, арыентаваныя на жанчын, выявіліся даражэйшымі за тавары, мэтавай аўдыторыяй якіх былі мужчыны.

Падобныя даследаванні праводзіліся і ў іншых краінах, у тым ліку ў Францыі, Брытаніі, Канадзе і Аўстраліі, і прывялі да аналагічных вынікаў. Абаронцы правоў жанчын лічаць гэта дыскрымінацыяй. Прыдумалі нават тэрмін: «падатак на ружовае». Ён ужываецца у сітуацыі, калі тавары з маркіроўкай «для жанчын» каштуюць больш, чым тавары «для мужчын», нават калі гэтыя тавары маюць аднолькавы склад і характарыстыкі.

Актывісты заклікаюць адмовіцца ад прынцыпаў падзелу тавараў па гендэрнай прыкмеце. У сваю чаргу вытворцы і маркетолагі заяўляюць, што злога намеру тут няма: цэны могуць быць рознымі з-за рознага попыту на прадукцыю — так рэгулюецца рынак, і ніхто нікога не прымушае набываць той ці іншы тавар.

«Наша Ніва» вырашыла зрабіць невялікае ўласнае даследаванне. Мы прааналізавалі цэны на розныя тавары ў адной беларускай гандлёвай сетцы, каб выявіць: ці пераплачваюць беларускія жанчыны за аднолькавыя тавары ў параўнанні з мужчынамі?

Мы выбіралі тавары з падобнымі характарыстыкамі, адной цэнавай катэгорыі і пры магчымасці з адной серыі. Вынікі атрымаліся даволі неадназначныя.

Шампуні

Большасць вытворцаў прапанавалі аднолькавыя цэны на шампуні для мужчын і жанчын. Але у некаторых розніца ў кошце прысутнічае (пры аднолькавай масе, характарыстыках і актыўных інгрэдыентах). Напрыклад, шампунь «Head and Shoulders» супраць перхаці і выпадзення валасоў для мужчын каштуе 68 400 рублёў і 75 600 для жанчын. Такім чынам, жанчыны плацяць на 10% больш, чым мужчыны, за практычна аднолькавы прадукт.

Гелі для душа

Гелі з'яўляюцца вельмі папулярным сродкам сярод мужчын. Яны аб'ядноўваць некалькі функцый (мыйны сродак, шампунь і г.д.) і надзвычай практычныя. З-за падвышанага попыту на дадзеную прадукцыю з боку мужчын вытворцы ствараюць гелі з пазнакай «для мужчын» і з «мужчынскім» дызайнам упакоўкі. І ў большасці выпадкаў такія «мужчынскія» гелі для душа каштуюць больш, чым звычайныя «унісэкс» гелі — хоць амаль і нічым ад іх не адрозніваюцца, акрамя дызайну. Бачым, што «AXE Anarchy для яго» каштуе 40900 рублёў, а «AXE Anarchy для яе» 39 000 рублёў.

Гель для галення

Самая неадназначная катэгорыя. Мы разглядзелі гелі для галення на прыкладзе прадукцыі кампаніі Gillette. Большая частка прадукцыі кампаніі па змаўчанні лічыцца мужчынскай, але ёсць спецыяльная лінейка прадукцыі Gillette Venus для жанчын. Асартымент геляў Gillette значна шырэйшы, чым асартымент Gillette Venus. «Мужчынскія» гелі каштуюць прыкладна ад 63 тысяч да 130 тысяч рублёў — шырокі спектр на любы густ. А ўсе «жаночыя» каштавалі прыкладна столькі ж, як самыя танныя «мужчынскія»— каля 65—70 тысяч рублёў. Такім чынам, большасць «мужчынскіх» геляў для галення каштуе больш, чым «жаночыя», але калі параўноўваць Venus з самымі таннымі ўзорамі Gillette — можна цэны на гелі для галення лічыць аднолькавымі.

Дэзадаранты-антыперспіранты

Тут усё адназначна — мужчынскія каштуюць больш, і справа тут не ў маркетынгу. Дзеючыя рэчывы ў мужчынскіх і жаночых дэзадарантах аднолькавыя. Асноўны элемент большасці антыперспірантаў — алюмінію хлоргідрат, але ў мужчынскіх антыперспірантах яго канцэнтрацыя вышэйшая, чым у жаночых. Праз гэты фактар мы і бачым розніцу ў цэнах. Напрыклад, аэразоль «Rexona men» каштуе 41 100 рублёў, а падобны аэразоль «Rexona» для жанчын — 36 600 рублёў.

Шарыкавы мужчынскі антыперспірант «Nivea men для чорнага і белага» каштуе 45 100 рублёў, у той час, як падобны жаночы «Nivea для для чорнага і белага» таннейшы — 38 200 рублёў.

Касеты для брытваў

Больш за ўсё крытыкуюць у несправядлівых для жанчын цэнах менавіта вытворцаў брытваў. І сапраўды, калі параўнаць «мужчынскія» і «жаночыя» версіі з аднолькавымі канструкцыямі касет, «жаночыя» каштуюць больш.

Напрыклад, 4 касеты «Gillette Mach 3» каштуюць 207 тысяч, а 4 касеты «Gillette Venus Breeze» — 244 400 рублёў. Адзіная розніца паміж гэтымі касетамі — гелевыя ўстаўкі ў «Gillette Venus Breeze», але яны з’яўляюцца хутчэй элементам дызайну, чым актыўнай часткай брытвы.

Такая ж самая сітуацыя і з аднаразовымі станкамі. Напрыклад, 5 «звычайных» (унісэкс) станкоў Bic каштуюць 32 900 рублёў, а абсалютна ідэнтычныя па канструкцыі «жаночыя» станкі гэтай кампаніі каштуюць 33 300 рублёў.

Як выявілася, не ўсе тавары з маркіроўкай «для жанчын» даражэйшыя. Па некаторых катэгорыях тавараў пераплачваюць, наадварот, мужчыны.

У любым выпадку капіталізм, канкурэнцыя і вялікі выбар дазваляюць набыць кожнаму тое, што ён лічыць патрэбным. І ніхто не зможа забараніць мужчыну набыць таннейшы «жаночы» гель для душа альбо жанчыне набыць «мужчынскую» брытву.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць