Меркаванні3535

Ліст чытача: Дарма «Наша Ніва» крытыкавала Лагойскі райвыканкам за вянок

Фота facebook.com/alisa.slish.

«Улады Лагойскага раёна даслалі на магілу Ніла Гілевіча вянок на рускай мове» — напісала «Наша Ніва».

Ці самае гэта галоўнае — прыдзірацца да мовы на вянку? На мой погляд, можна было б парадавацца, што здагадалася адміністрацыя і зрабіла хаця б невялічкую добрую справу.

Разумею, што Лагойскі раён неад'емна звязаны з лёсам Ніла Гілевіча, але ж многія іншыя чыноўнікі ці простыя людзі ўвогуле ніяк не ўспомнілі пра паэта.

Часам здзіўляе, як нашы незалежныя СМІ крытыкуюць нашых чыноўнікаў па любой дробязі, але пры гэтым заплюшчваюць вочы на нешта добрае, калі раптам гэта зрабіла дзяржава.

Пры гэтым, змагаючыся за чысціню мовы, нашы СМІ часта забываюць, што некаторыя іхнія супрацоўнікі па-за працай таксама з'яўляюцца рускамоўнымі. У НН такіх, напэўна, менш, а ў некаторых іншых выданнях і ўвогуле здзіўляешся, чаму яны яшчэ па-беларуску працуюць. Але я ж не скажу, што гэта вялікі сорам для нашых СМІ, працуюць па-беларуску — ужо дзякуй хаця б за гэта.

На пахаванні Ганны Вольскай таксама надпіс на крыжы быў па-руску, хоць, здаецца, спадарыня Ганна ўсё жыццё карысталася роднай мовай. З гэтага ж сенсацыю ніхто не рабіў. Наадварот, людзі, якія каментавалі артыкулы пра гэтую трагічную падзею, шыкалі на тых чытачоў, якія звярталі ўвагу на той факт. І правільна рабілі.

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску28

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі9

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены30

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску28

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць