Меркаванні1212

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак

Пасля таго, як каталіцкіх сясцёр назарэтанак абвінавацілі ў руйнаванні гістарычнага будынка кляштара ў Навагрудку, знаёмы з сітуацыяй каталіцкі актывіст Арцём Ткачук падзяліўся думкамі адносна яе ў фэйсбуку.

Фота з архіва Арцёма Ткачука

1. З назарэтанкамі я звязаны з самага дзяцінства, з'яўляюся іх выхаванцам. Таму ў пэўнай ступені ведаю іх унутраную кухню.

2. Рашэнне пра разборку старога будынка і ўзвядзенне новага не адбылося ў адзін дзень. Гэта быў інтэрнат для дзяцей, тут працавала толькі адна сястра з 11‑ці благаслаўлёных мучаніц, а жылі сёстры ў дамку побач, які захаваўся і цяпер адрамантаваны.

Безумоўна, той будынак, што быў разабраны, усё роўна мае духоўную вартасць. Таму нельга казаць, што сёстрам лёгка далося рашэнне пра яго знос — гэта няпраўда. Не адзін год трывала дыскусія паміж беларускімі сёстрамі і кіраўніцтвам у Рыме, прадстаўніцамі іншых правінцый: што рабіць з будынкам.

Фота з архіва Арцёма Ткачука

Сёстры разумелі, што будынак цесна звязаны з благаслаўлёнымі мучаніцамі, з іх гісторыяй. Рашэнне нараджалася ў пэўным кансэнсусе ў пошуках найбольш аптымальнага варыянту.

3. Будынак быў у вельмі кепскім тэхнічным стане — не па віне манахінь. Варта памятаць, што будынак у іх быў адабраны і больш за 45 гадоў яго выкарыстоўвала савецкая ўлада. Тое, што сёстры атрымалі ў 1990‑м годзе, ужо было ў такім стане, што рамантаваць там штосьці было цяжка. Я асабіста бываў унутры дзясяткі разоў і бачыў гэта: згнілае дрэва, сцены.

Літаральна не было чаго аднаўляць, таму было прынята гэтае рашэнне.

4. Чаму цяпер вырашылі будаваць крыху іншы дом? Бо ранейшы быў пабудаваны сто гадоў таму, калі былі зусім іншыя стандарты. Там не было індывідуальных прыбіральняў, напрыклад. Гэта была школа, і людзі, якія прыязджалі на рэкалекцыі і ночылі там — фактычна спалі ў класах.

Штогадовы Новы Год з сёстрамі назарэтанкамі ў манастыры ў Навагрудку. Фота з архіва Арцёма Ткачука

Пры перабудове дома немагчыма было б зрабіць яго практычным. А практычнасць застаецца важнай. Гэта не толькі будынак з гісторыяй. Гэта будынак, які выконваў і павінен выконваць сваю практычную ролю. Праз гэты дом прайшлі фармацыю, духоўныя практыкаванні тысячы, напэўна, дзясяткі тысяч людзей. Таму цяпер будынак будуюць такі, якім можна было б карыстацца ў XXI стагоддзі — для людзей XXI стагоддзя, каб ён далей выконваў сваю практычную ролю.

5. Магу запэўніць, што канчатковае рашэнне было прынята сёстрамі разам з многімі свецкімі вернікамі, якія карысталіся гэтым будынкам. Усе пагаджаліся, што рашэнне, прынятае сёстрамі, — рацыянальнае. Пры разборы, у якім удзельнічалі прафесійныя будаўнікі, людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно, і дзякавалі Богу, што будынак не разваліўся раней сам па сабе.

Фота з архіва Арцёма Ткачука

Таму, улічваючы ўсе гэтыя фактары, можна сказаць, што несправядліва абвінавачваць прадстаўнікоў Каталіцкага касцёла ў непавазе да гісторыі.

Каментары12

  • Каця
    27.07.2026
    Поўнае глупства піша хлопец! Гэта нейкі жах - ну, давайце ўсю гістарычную спадчыну зруйнуем, бо так будзе зручней! А ў гістарычным касцёле ім служыць добра, ці таксама трэба зруйнаваць??? Больш падобна, што нейкі недалёкія асобы нарабілі дзялоў, а зараз спрабуюць апраўдацца і грошай на свае фантазіі натрэсьці. Цьфу!
  • пар ах но
    27.07.2026
    "А практычнасць застаецца важнай."
    дзіўна такое чуць ад верніка, у якога мусяць быць надзіманыя паветраныя "замкі" у галаве
  • Лол
    27.07.2026
    Ніхто бы не абвінавачваў манахінь, калі б захавалі знешнія сцены, а ўнутры зрабілі што хочуць. Гэта агульны прынцып, і гэта той самы кансэнсус. Але замест густоўна зробленага будынка паказалі абсалютна новы офісны будынак ніяк не звязаны стылістычна і архітэктурна са старым. Так не робіцца. Гэта непавага і да гісторыі, і да горада, і да гараджан. Упэўнены, ніякіх грамадскіх слуханняў не праводзілася. Пашушукаліся ў райвыканкаме, тыя рукой махнулі і на гэтым усё. Калі манахіням хацелася дадатковых плошчаў, то з тыльнага боку будувалі бы сабе што хацелі, там ёсць месца. Замест гэтага выбралі найгоршы з найгоршых варыянтаў. Я не здзіўлюся, калі яны зараз пабудуюць сваю офісную халабуду, а грошай на тынкоўку не хопіць і гэтае газаблочнае цуда будзе стаяць неатынкаваным дзесяць гадоў. Так ужо было з кляштарам Міхаіла Арханёла на цэнтральнай плошчы.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме3

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме3

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць