У Маладзечне маці і яе дзеці атруціліся чадным газам, паведаміла Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Прыблізна апоўдні 5 красавіка паступіла інфармацыя аб шпіталізацыі жанчыны 1974 года нараджэння, кастэлянкі бальніцы № 2 Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, яе сына 2003 года нараджэння і дачкі 2006 года нараджэння, навучэнцаў сярэдняй школы № 4. Атручэнне здарылася ў кватэры двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вул. Лебедзеўскай. Прычына атручэння высвятляецца.
З пачатку 2016 года з розных рэгіёнаў краіны неаднаразова паступалі паведамленні аб атручэннях чадным газам, у тым ліку смяротных.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары