Усяго патроху

Выстава «Адпачынак-2016»: кірункі і цэны

У Мінску пачала працу штогадовая тэматычная выстава «Адпачынак-2016». Яна праходзіць з 6 па 9 красавіка ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» на Янкі Купалы, 27; кошт квітка — 20 000 рублёў. Рэпарцёр «Нашай Нівы» дазнаўся, дзе і за якія грошы сёлета прапануюць адпачыць беларусам.

Затока, Чорнае мора, Украіна.

Самы танны «марскі» адпачынак прапануецца ў суседняй Украіне. Найлепшая прапанова, якую мы знайшлі, каштуе трохі больш за 3 млн на 10 дзён для аднаго чалавека. Ва Украіне нам прапануюць Затоку, іншыя курорты Адэскай і Херсонскай абласцей. У гэтым жа цэнавым сегменце можна знайсці прапановы падарожжаў у Балгарыю і Балтыю.

Папулярныя накірункі ў Турцыю і Егіпет таксама прапаноўваюць досыць актыўна. Пакуль прадаўцы настроены аптымістычна і ўпэўнены, што сёлета запыт на іх пачне аднаўляцца. Кошт адпачынку ў Турцыі складае прыкладна 5,5—6 млн за 7 дзён.

Ёсць яшчэ Туніс ды Марока. «Бюджэтны» пакет за 7 дзён у гэтыя краіны каштуе ад 10 млн на чалавека. Прадаўцы ўпэўніваюць, што меры бяспекі ў Тунісе прыняты добрыя і турыстам нічога не пагражае.

Дарадца па турызме Кубы шчыра запрашае беларусаў у сваю краіну і запэўнівае, што на малых, «нераскручаных» выспах можна адпачыць вельмі танна, трапіўшы пры гэтым проста ў рай. Большасць бюджэту падарожжа на Востраў Свабоды прыйдзецца патраціць на пералёт. Пры гэтым ён адзначыў, што «Аэрафлот» прапануе значна больш выгадныя ўмовы, чым «Белавія», а таксама расказаў, што для таго, каб арганізаваць танныя чартары паміж нашымі краінамі, трэба загрузіць мінімум 8 рэйсаў. Гэта цалкам магчыма, але залежыць толькі ад тураператараў.

Грузія разгарнула на выставе сапраўдны касцюмаваны спектакль. Прадстаўнікі турыстычнага бізнэсу гэтай краіны сцвярджаюць, што толькі ў Грузііі можна паспытаць унікальны кактэйль Еўропа + Азія + Каўказ + мора. Пералёт у абодва бакі каштуе каля 4 млн за адзін білет, а цэны ў грузінскіх гатэлях пачынаюцца ад мільёна на дваіх гасцей за суткі.

Цэны на адпачынак у межах Беларусі пачынаюцца ад 100 тысяч рублёў за суткі. Агулам па выніках мінулага сезона аб'ем унутранага турызму вырас на 20% у параўнанні з пазамінулым, і сёлета плануецца далейшы рост. Аператары, якія арыентуюцца на беларускі рынак, сцвярджаюць, што справа не толькі (ці не столькі) у тым, што ў людей меней грошай. І не ў тым, што ў многіх папулярных краінах узніклі нейкія праблемы. Яны схільныя тлумачыць павелічэнне попыту ростам цікавасці беларусаў да Беларусі і адпачынку ў яе межах, а таксама тым, што не трэба рабіць аніякія візы і траціць час і грошы на дарогу.

У выставе бяруць удзел больш як сто кампаній з Беларусі, Расіі, Літвы, Балгарыі, Славакіі, Польшчы, Грузіі, Украіны, Турцыі, Грэцыі, Сербіі ды іншых. У праграме выставы заяўлены прэзентацыі, круглыя сталы, семінары і прэзентацыі.

Як прызналася ў размове дырэктарка адной з турыстычных фірм, ужо другі сезон запар адзіная мэта яе бізнэсу — «пратрымацца». Спад купчай здольнасці адчуваецца вельмі істотна. Большасць тураператараў пераарыентавалася ў гэтым сезоне на «бюджэтныя» кірункі і «бюджэтныя» пакеты. Прынамсі, на фірме маёй суразмоўцы ў гэтым сезоне, у адрозненне ад мінулых, не было яшчэ ніводнай замовы на так званы «элітны» адпачынак коштам ад тысячы даляраў на чалавека. Гэта азначае, што прапаноў «бюджэтнага» і «супербюджэтнага» адпачынку ў гэтым сезоне будзе шмат.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску трэція суткі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку2

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на рэйсы з Дубая. Колькі каштуе?

Пагарда да слабасці і Азаронак-садаміт. Настаўнікі Кубані зладзілі чарговы ідэалагічны трэш па заданні беларускага акцыяніста Бохана20

«Уклаў 120% ад кошту і не шкадую». Беларус купіў машыну мары за $2000 і выдаткаваў на рамонт яшчэ больш4

ЗША і Ізраіль атакавалі сховішча нафты ў Тэгеране. Узнік моцны пажар3

Трамп заявіў, што карта Ірана можа змяніцца14

164 жанчыны за кратамі: што вядома пра палітычны пераслед жанчын у Беларусі1

Трамп абвінаваціў Тэгеран ва ўдары па іранскай школе для дзяўчынак5

«Кхэ-кхэ». Крэмль выпадкова апублікаваў неадрэдагаванае відэавіншаванне Пуціна з 8 сакавіка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць