Грамадства22

Акадэмія навук — Сурганава — Бангалор: пададзена заяўка на «Чарнобыльскі шлях»

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху». Акцыя запланаваная на 26 красавіка, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду».

Аргкамітэт прапануе Мінгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці — вуліцах Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладанне кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Час заканчэння мерапрыемства: 21:00

Арганізатары мяркуюць, што ў акцыі прымуць удзел 950 чалавек.

Заяўнікамі акцыі ў гэтым годзе сталі актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Партыі АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП (Грамада), аргкамітэту па стварэнню Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

Традыцыйна акцыя «Чарнобыльскі Шлях» праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС (у гэтым годзе 30-х угодкаў), «яе наступстваў, праблемаў развіцця атамнай энэргетыкі, экалогіі і якасці жыцця ў краіне», публічнай дэманстрацыі ўдзельнікамі сваіх грамадска-палітычных настрояў ды «пратэсту супраць пагрозаў нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому6

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне2

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць