Здарэнні66

Страшнае здарэнне ў Слуцку: BMW сутыкнуўся з прыпаркаваным грузавіком ФОТЫ

Крымінальная справа распачата па факце ДТЗ у Слуцку, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

8 красавіка а 18-й гадзіне ў Слуцку на вуліцы Іваноўскага адбылася аварыя з удзелам аўтамабіля BMW E36 і Iveco, у якім нікога не было, паведамляе інфармацыйны сайт Слуцка Slutsk-Gorod.by.

Са слоў відавочцаў, кіроўца BMW абганяў аўтобус, пасля чаго вяртаўся на сваю паласу руху, пазбягаючы сустрэчнага аўтамабіля. На мокрым асфальце яго занесла, і BMW сутыкнуўся з прыпаркаваным ля краю праезнай часткі грузавым аўтамабілем Iveco, паведамілі ў ДАІ Слуцкага РАУС. У гэты час дарожныя ўмовы ўскладняліся моцным дажджом.

У выніку аварыі загінуў пасажыр BMW, кіроўца і яшчэ двое пасажыраў шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

«Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання). На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы», — сказала Таццяна Беланог.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў6

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў6

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць