Свет1616

Мядзведзеў: Расія працягне прадаваць зброю Арменіі і Азербайджану

Калі Расія перастане пастаўляць Арменіі і Азербайджану ўзбраенне, яе месца зоймуць іншыя краіны, заявіў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

«Калі мы сабе ўявім на хвілінку, што Расія адмовілася ад гэтай ролі, — мы ж выдатна разумеем: гэта месца пустым не будзе. Будуць купляць зброю ў іншых краінах, ступень яго смертаноснасці ад гэтага не паменшыцца», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв'ю праграме «Весткі ў суботу» на канале «Расія 1».

Паводле Мядзведзева, няма ўпэўненасці ў тым, што «прыход на гэты рынак пастаўшчыкоў зброі з іншых краін аблегчыць сітуацыю». Ён выказаў меркаванне, што сітуацыя, «хутчэй за ўсё, стане больш складанай».

У Ерэване заявілі, што азербайджанскі бок упершыню з пачатку баёў у Нагорным Карабаху ўжыў рэактыўныя ўстаноўкі залпавага агню «Смерч». У Баку зрабілі справаздачу аб знішчэнні 20 адзінак баявой тэхнікі праціўніка.

«Я лічу, што зброя можа і павінна набывацца не толькі для таго, каб яе калі-небудзь выкарыстоўваць, а для таго, каб яна была фактарам стрымлівання, і вось гэты момант трэба ацэньваць ўсім бакам канфлікту», — сказаў Мядзведзеў.

Напярэдадні аб працягу паставак зброі абодвум краінам у адпаведнасці з кантрактамі як стратэгічным партнёрам гаварыў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін.

Заявы прэм'ера Мядзведзева прагучалі на фоне ўзаемных абвінавачванняў азербайджанскага і армянскага бакоў у парушэнні ўмоваў перамір'я, дасягнутага 5 красавіка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць