Свет11

СМІ: Спецслужбы Францыі за 5 месяцаў да лістападаўскіх тэрактаў ведалі аб іх падрыхтоўцы

У чэрвені 2015 года супрацоўнікі спецслужбаў дапыталі французскага грамадзяніна па імені Нікаля, які ўдзельнічаў у Сірыі ў баявых дзеяннях на баку ісламістаў.

Французскія спецслужбы за 141 дзень да тэрактаў у лістападзе 2015 года атрымалі інфармацыю аб іх падрыхтоўцы.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Le Journal du dimanche.

Паводле яе дадзеных, у чэрвені 2015 года супрацоўнікі спецслужбаў дапыталі французскага грамадзяніна па імі Нікаля, які ўдзельнічаў у Сірыі ў баявых дзеяннях на баку ісламістаў.

«Гэты 31-гадовы француз правёў 16 месяцаў у Рацы і Эль-Фалуджы, а затым перабраўся ў Турцыю і здаўся ўладам, заявіўшы, што расчараваўся ў ідэях радыкальнага ісламу. Яго перадалі французскім уладам. На допыце ў Галоўным упраўленні ўнутранай бяспекі Нікаля паведаміў, што яму вядома аб падрыхтоўцы буйнога тэракту ў Францыі», — адзначыла газета.

Па словах Нікаля, галоўным арганізатарам тэракту павінен быў стаць Абдэльхамід Абаауд — яго пасля застрэліла паліцыя пры штурме кватэры ў парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні. Абаауд, як адзначыў француз, быў агентам «спецслужбы» тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», задача якой складалася ў тым, каб «выяўляць шпіёнаў у шэрагах арганізацыі ў Сірыі і Іраку і праводзіць знешнія аперацыі, у прыватнасці, тэракты ў Еўропе і, магчыма, у Саудаўскай Аравіі», паведаміла газета.

Як патлумачыў Нікаля, баевікі ІД у Францыі і Бельгіі рыхтавалі для Абаауда планы здзяйснення розных тэрактаў. Ён іх папярэдне ацэньваў, а затым адпраўляў двум сваім кіраўнікам — тунісцам. Гэтыя планы вывучаў таксама так званы прадстаўнік ІД Абу Мухамад аль-Аднанам, які перайшоў у ІД з «Аль-Каіды», у якой ён знаходзіўся на працягу 10 гадоў. Нікаля паведаміў, што арганізатары тэрактаў у Еўропе атрымаюць ад ІД па 50 тысяч еўра.

Французскія спецслужбы паўторна дапыталі Нікаля толькі 19 лістапада, праз шэсць дзён пасля тэрактаў у Парыжы, у выніку якіх загінулі 130 чалавек, адзначае газета.

«У цяперашні час за дачыненне да ІД ён утрымліваецца ў турме пад Парыжам і знаходзіцца пад следствам з абвінавачання ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групоўцы», — паведамляе Le Journal.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму45

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі22

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць