Эканоміка22

Пад Клімавічамі закрываецца адзіная ў краіне дзяржаўная страусіная ферма

У вёсцы Сабалёўка Клімавіцкага раёна будзе ліквідавана адзіная ў краіне дзяржаўная страусіная ферма.

Прадпрыемства існавала з 2006 года як філіял ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі».

«У 2013-м было 1100 страўсаў. Бо першапачаткова ранча задумвалася як племянное. Мы прадалі 180 птушанят, каля 1000 яек, больш за 13 тон мяса. Але ўжо ў мінулым годзе рэалізавалі ўсяго 49 галоў маладняку, 100 яек і мяса менш за 2,5 тоны», — расказвае дырэктар ранча Аляксандр Залаценка.

Старшыня Клімавіцкага райвыканкама Васіль Захаранка тлумачыць, што стратнае прадпрыемства будзе перапрафілявана, напрыклад, пад развядзенне бройлераў.

Пад птушкафабрыку давядзецца закупляць новае абсталяванне. Старыя інкубатары для страўсаў перапрадаць не ўдасца — а яны каштуюць больш за 1 мільён еўра.

* * *

Па дадзеных Міністэрства эканомікі, на пачатак 2016 года ў краіне налічвалася 846 страўсаў. Прыдняпроўская птушкафабрыка на Магілёўшчыне — самы буйны заводчык. Астатнія — на «Страўс-ранча» у Кобрынскім раёне і ў фермерскай гаспадарцы «Птушыны свет» у Слуцкім.

Каментары2

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць