Здарэнні3030

Бас-гітарыст «Любэ» памёр у бальніцы пасля збіцця

Бас-гітарыст расійскага гурту «Любэ» Павел Усанаў памёр у бальніцы не прыходзячы ў прытомнасць. У пачатку красавіка ён быў шпіталізаваны ў НДІ імя Скліфасоўскага з множнымі ўдарамі і пераломам асновы чэрапа.

Павел Усанаў на фота злева, tass.ru

У НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага памёр бас-гітарыст гурта «Любэ» Павел Усанаў, які раней быў шпіталізаваны з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу прадзюсарскага цэнтра Ігара Мацвіенкі.

«Паша сёння памёр», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Інфармацыя пра жорсткае збіццё музыканта ў Дзмітраўскім раёне Падмаскоўя паступіла 2 красавіка. Усанаў быў шпіталізаваны ў НДІ імя Скліфасоўскага з множнымі ўдарамі і пераломам асновы чэрапа. Яго стан ацэньваўся як вельмі цяжкі. Як распавядаў лідар «Любэ» Мікалай Растаргуеў, Усанаву была зробленая аперацыя, падчас якой лекары выдалілі гематому.

Па факце збіцця музыканта была заведзена крымінальная справа. 3 красавіка паліцыя Маскоўскай вобласці паведаміла, што падазраваны ў збіцці бас-гітарыста затрыманы.

Павел Усанаў нарадзіўся ў Новачабаксарску ў 1975 годзе. Ён скончыў Кіраўскае вучылішча мастацтваў і аспірантуру Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных. Бас-гітарыстам гурту «Любэ» стаў у 1996 годзе.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць