Грамадства44

Небясьпечны прэцэдэнт

Суд прызнаў сайт UCPB.ORG уласнасьцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэньне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасьцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Яшчэ мінулым летам на інтэрнэт‑партал у суд падала юрыдычная група «Аргументъ».

Прычына — публікацыя на сайце артыкулу «Сям’я» робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы». На думку пазоўнікаў, артыкул наносіў шкоду дзелавой рэпутацыі таварыства і яго заснавальніка Андрэя Леанідавіча Козіка, сына старшыні ФПБ. Прэтэнзіі выказваліся да наступнай фразы: «Сын галоўнага лукашэнкаўскага прафсаюзьніка Леаніда Козіка стварыў юрыдычную фірму «Аргументъ», якая лабіруе інтарэсы замежных прадпрыемстваў і буйнага прыватнага бізнэсу ў дзяржструктурах. Фактычна атрымліваецца, што Андрэй Козік разносіць па высокіх кабінэтах грошы за той ці іншы подпіс».

АГП не зьяўляецца ўладальніцай сайту www.ucpb.org. У партыі гавораць, што гэта не партыйны сайт, а рэсурс прыхільнікаў партыі і хостынг на яго належыць ня ім.

У жніўні нават пачаўся судовы працэс, які ў хуткім часе сьціх. Як высьветлілася, увесь гэты час высьвятлялася, ці насамрэч дадзены сайт зьяўляецца ўласнасьцю АГП.

25 сакавіка, на Дзень Волі, судзьдзя Нэлі Арлоўская вынесла рашэньне паводле якога прызнала, што сайт www.ucpb.org. абразіў дзелавую рэпутацыю юрыдычнай групы «Аргументъ» і пастанавіў апублікаваць абвяржэньне інфармацыі на дадзеным сайце, а таксама на партале www.tut.by. Касацыйная скарга сяброў АГП 24 красавіка таксама была адхіленая.

«На сайце www.ucpb.org. друкавалася частка партыйных матэрыялаў і дакумэнтаў, але большасьць публікацый ня мелі ніякага дачыненьня да АГП, — кажа лідэр партыі Анатоль Лябедзька. Наколькі прэтэнзіі адносна публікацый на сайце мелі некалькі арганізацый. Цяпер, мяркую, яны таксама могуць зьвярнуцца ў суд. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак».

Па словах юрыста АГП Сяргея Альфера, у суда існавала толькі два доказы, што сайт www.ucpb.org. можа належыць АГП — гэта партыйныя блянкі ўзору 2001 — 2003 году, а таксама ліст у Міністэрства юстыцыі за 2003 год, дзе пазначаліся адрас інтэрнэт‑старонкі.

«Але партыя не прымала ніякага рашэньне аб стварэньні сайту, не плаціць за дамэн і хостынг. Нам сказалі, што на старонцы публікуюцца партыйныя дакумэнты і артыкулы сяброў АГП. Але гэта ўсё адно, каб я прыйшоў да сябры ў госьці пасьля пасварыўся і падаў на яго ў суд. А суд прыняў мой бок і прызнаў мяне ўладальнікам кватэры толькі таму, што я там быў. Поўны абсурд» — кажа С.Альфер.

Рашэньне яшчэ будзе абскарджвацца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць